Міраслаў Булешыч
харвацкі каталіцкі сьвятар, дабраславёны
Міраслаў Булешыч (па-харвацку: Miroslav Bulešić, 13 траўня 1920 году, Чабрунічы — 24 жніўня 1947 году, Ланішчэ) — харвацкі бласлаўлёны каталіцкага касьцёлу, мучанік.
Міраслаў Булешыч | |
Miroslav Bulešić | |
Міраслаў Булешыч | |
Сьвяты | |
---|---|
Нарадзіўся | 13 траўня 1920[1] |
Памёр | 24 жніўня 1947[1] (27 гадоў) |
Шануецца | Харватыя |
Бэатыфікаваны | 28 верасьня 2013 папам Францішкам[2] |
Дзень памяці | 24 жніўня |
Быў капланам у Порэцка-пульскай дыяцэзіі Харватыі. Перад прыняцьцем сану вучыўся ў Рыме.
24 жніўня 1947 году быў забіты дзеячамі ўзброеных камуністычных апалчэнцаў, якія ўварваліся ў плябанію. Міраслаў найперш быў пабіты, а пасьля некалькі разоў паранены ў шыю. Ягоны забойца падчас суду быў апраўданы.
28 верасьня 2013 году быў прызнаны блаславёным папам Францішкам[3].
Крынціы
рэдагаваць- ^ а б Miroslav Bulešić // GCatholic.org — 1997.
- ^ Пантыфік чарговы раз заклікаў маліцца за Сірыю і Блізкі Усход Радыё Ватыкана Беларуская служба 29.09.2013
- ^ Папа зноў заклікаў да малітвы аб міры ў Сірыі і на Блізкім Усходзе http://catholic.by