Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

Міністэ́рства юсты́цыі Рэспу́блікі Белару́сь (Мін’юст Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне справаводзтва. Міністар юстыцыі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам.

Міністэ́рства юсты́цыі Рэспу́блікі Белару́сь
Знак міністэрства юстыцыі Беларусі
Даведка
СкаротМін. юст. РБ
ПапярэднікМіністэрства юстыцыі БССР
Дата ўтварэньня25 жніўня 1991 (33 гады таму)
СядзібаМенск, вул. Калектарная, д. 10
Службовыя мовыбеларуская, расейская
МіністарЯўген Каваленка
УправаУрад Беларусі
Галоўная ўправаПрэзыдэнт Беларусі
Зьвязаныя службыКДБ
СК РБ
Расходы193 млрд рублёў[1] (2009 год; 69 млн $[2])
Старонка ў сецівеСтаронка ў сеціве
  1. Цэнтральны апарат — 2 галоўныя ўправы, 7 управаў і адно кіраваньне[3];
  2. управы юстыцыі вобласьцяў ды Менску;
  3. натарыяльныя канторы ды архівы;
  4. Рэспубліканскі працоўны арбітраж.
  1. парадкаваньне калектыўных працоўных спрэчак, архіўнае справы ды справаводзтва;
  2. удзел у прававым забесьпячэньні заканадаўчай дзейнасьці прэзыдэнта, Нацыянальнага сходу ды ўраду;
  3. праўная ацэнка пастановаў Нацыянальнага банку, Акадэміі навук, ведамстваў ураду, Радаў ды выканаўчых камітэтаў вобласьцяў ды Менску;
  4. узгадненьне праўных ацэнак ды праверак правамоцнасьці абласнымі ўправамі юстыцыі пастановаў мясцовых Радаў ды выканаўчых камітэтаў;
  5. наладжаньне атрыманьня, захоўваньня ды распаўсюду судамі й падпарадкаванымі ўстановамі поўных, праўдзівых ды своечасовых праўных зьвестак;
  6. кіраваньне й нагляд за натарыятам;
  7. кіраваньне й нагляд за ўлікам актаў грамадзянскага стану;
  8. улік ды нагляд за выкананьнем устаноўчых дакумэнтаў палітычных партыяў, прафэсійных зьвязаў, грамадзкіх аб’яднаньняў, міжнародных фондаў, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Беларускай натарыяльнай палаты й міжнародных трацейскіх судоў;
  9. узгадненьне ды нагляд за ўлікам ды касаваньнем прадпрыемстваў, негандлёвых установаў ды індывідуальных прадпрымальнікаў;
  10. вядзеньне адзінага ўліку юрыдычных асобаў ды індывідуальных прадпрымальнікаў;
  11. забесьпячэньне й перанавучаньне супрацоўнікаў абласных, гарадзкіх ды раённых судоў, а таксама Беларускага ваеннага ды міжгарнізонных судоў;
  12. нагляд за дасьледаваньнямі ў галіне крыміналістыкі, дакумэнтазнаўства, архівазнаўства, архэаграфіі ды судовай экспэртызы, а таксама забесьпячэньне ўкараненьня сваіх парадаў у дзейнасьць судоў ды ўстановаў Дзяржаўнай архіўнай службы;
  13. наладжаньне юрыдычных паслугаў.

Паўнамоцтвы

рэдагаваць
  1. запыт ва ўстановах зьвестак аб справаводзтве;
  2. стварэньне зь ліку дзяржаўных адмыслоўцаў нарадаў для распрацоўкі заканадаўства, пастановаў ураду ды міжнародных дамоваў;
  3. перадача паўнамоцтваў падначаленым установам;
  4. устанаўленьне наўпроставых сувязяў з адпаведнымі ўстановамі іншых дзяржаваў ды міжнароднымі арганізацыямі;
  5. ухваленьне загадаў аб касаваньні дапушчаных Нацыянальным банкам, Акадэміяй навук, ведамствамі ўраду, Радамі й выканаўчымі камітэтамі вобласьцяў ды Менску парушэньняў парадку падрыхтоўкі, ухваленьня, уліку ды ацэнкі заканадаўства;
  6. падача прапановаў ва ўрад аб касаваньні пастановаў яго ведамстваў, прэзыдэнту аб прыпыненьні пастановаў мясцовых Радаў або касаваньні пастановаў мясцовых органаў выканаўчае ўлады, у Савет Рэспублікі аб касаваньні пастановаў мясцовых Радаў;
  7. падача ва ўрад прапановаў аб звальненьні падначаленых яму чыноўнікаў за невыкананьне ведамасных загадаў;
  8. стварэньне, пераўтварэньне ды касаваньне падпарадкаваных установаў;
  9. праверка ва ўстановах справаводзства ды архіўнай справы[4].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 10 верасьня 2010 г.
  2. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 10 верасьня 2010 г.
  3. ^ Структура цэнтральнага апарату. Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 5 жніўня 2015 г.
  4. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2001 г. № 1605 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 10 верасьня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць