Мінас (горад)

места ва Ўругваі

Мі́нас (па-гішпанску: Minas) — горад ва Ўругваі, які месьціцца ў дэпартамэнце Лявальеха.

Мінас
Герб Мінасу
Дата заснаваньня: 1783
Краіна: Уругвай
Дэпартамэнт: Лявальеха
Плошча:
  • 8,2 км²
Вышыня: 140 м н. у. м.
Насельніцтва:
  • 38 446 чал. (2011)
Паштовы індэкс: 30000
Геаграфічныя каардынаты: 34°22′0″ пд. ш. 55°14′0″ з. д. / 34.36667° пд. ш. 55.23333° з. д. / -34.36667; -55.23333Каардынаты: 34°22′0″ пд. ш. 55°14′0″ з. д. / 34.36667° пд. ш. 55.23333° з. д. / -34.36667; -55.23333
Мінас на мапе Ўругваю
Мінас
Мінас
Мінас
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.lavalleja.gub.uy/web/lavalleja/120

Гісторыя

рэдагаваць

Паселішча на месцы сучаснага гораду было закладзенае ў 1783 годзе пад назовам Віла-дэ-ля-Кансэпсьён-дэ-ляс-Мінас. Першымі жыхарамі быў шэраг сем’яў з Астурыі і Галісіі гішпанскае кароны, якія пасяліліся ў гэтым рэгіёне пасьля няўдалай спробы калянізацыі Патагоніі. Ідэя будаваньня вёскі тут упершыню пралунала ў 1753 годзе, калі губэрнатар Мантэвідэо Хасэ Хаакін дэ Віяна пажадаў стварыць паласу паселішчаў у рэгіёне. Ён даручыў Рафаэлю Пэрэсу дэль Пуэрты распрацаваць плян гораду і заставацца там. 8 кастрычніка 1830 году вёска атрымала статус мястэчка. 16 траўня 1888 году статус населенага пункта быў узьняты да гораду[1].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць