Мілен Фармэр
Мілен Фармэр (па-француску: Mylène Farmer, сапраўднае імя — Мілен Гат’е (Mylène Gautier), нарадзілася 12 верасьня 1961 году ў Канадзе) — француская сьпявачка, паэтка, артыстка, кампазытарка, дзіцячая пісьменьніца, красьлярка, бізнэс-кабета.
Мілен Фармэр | |
франц. Mylène Gautier | |
![]() На цырымоніі ўручэньня музычных узнагародаў NRJ (2012) | |
Дата нараджэньня | 12 верасьня 1961 (59 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Манрэаль (Канада) |
Грамадзянства | ![]() |
Альма-матэр | Курсы Фляран[1] |
Прафэсія | сьпявачка |
Гады дзейнасьці | 1984 — дагэтуль |
Псэўданімы | Mylène Farmer |
Жанры | поп-рок, танцавальная музыка |
Інструмэнты | вакал |
Псэўданімы | Mylène Farmer |
Лэйблы | RCA, Polygram, Universal |
Узнагароды | |
Сайт | www.mylene.net |
БіяграфіяРэдагаваць
На сцэне з 1984 году. З 90-ых гадоў мінулага стагодзьдзя ў франкамоўным сьвеце прадае найбольшую колькасьць кружэлак. Папулярная ня толькі ў Францыі, дзе лічыцца мэгазоркай, але і на ўсходзе Эўропы (Беларусь, Расея, Украіна), таксама карыстаецца надзвычайнай папулярнасьцю ў Японіі. 27 кастрычніка 2013 году М. Фармэр упершыню наведала Менск у межах турнэ Timeless 2013. Адзіны ў Беларусі канцэрт зорка дала ў Менск-Арэне. У канцы 2015 году зьявіўся новы дзясяты альбом «Interstellaires». 28 верасьня 2018 сьпявачка выпусьціла адзінацаты альбом "Désobéissance" ("Непадпарадкаваньне").
ДыскаграфіяРэдагаваць
- 1986 : Cendres de lune (альбом)
- 1988 : Ainsi soit je… (альбом)
- 1989 : En concert (канцэртны запіс)
- 1991 : L’Autre… (альбом)
- 1992 : Dance Remixes (кампіляцыя)
- 1995 : Anamorphosée (альбом)
- 1997 : Live à Bercy (канцэртны запіс)
- 1999 : Innamoramento(альбом)
- 2000 : Mylenium Tour(канцэртны запіс)
- 2001 : Les Mots (кампіляцыя)
- 2003 : RemixeS (кампіляцыя)
- 2005 : Avant que l’ombre… (альбом)
- 2006 : Avant que l’ombre… à Bercy (канцэртны запіс)
- 2008 : Point de Suture (альбом)
- 2009 : N°5 On Tour (канцэртны запіс)
- 2010 : «Oui mais… Non» (сынгл)
- 2010 : Bleu noir (альбом)
- 2012 : Monkey Me (aльбом)
- 2015 : Stolen Car, разам з Стынгам (сынгл)
- 2015 : Interstellaires (альбом)
- 2018 : Rolling Stone (сынгл)
- 2018: N'oublie pas (сынгл разам з LP)
- 2018: Désobéissance (альбом)
- 2020: L'âme dans l'eau (сынгл)
ФільмаграфіяРэдагаваць
- 1994 : Giorgino (фільм, выконвае ролю Катрын Дэграс).
- 2006 : Arthur et les Minimoys (анімацыя, агучвае Сэленію).
- 2009 : Arthur et la Vengeance de Maltazard (анімацыя, агучвае Сэленію).
- 2010 : Arthur et la Guerre des deux mondes : (анімацыя, агучвае Сэленію).
- 2018: Ghostland (фільм жахаў).
УзнагародыРэдагаваць
- 1988: Узнагарода «Найлепшая француская сьпявачка году».
- 1993: найлепшая француская сьпявачка году на World Music Awards.
- 1996: найпапулярнейшы франкамоўны альбом году (Anamorphosée).
- 2000: найлепшы франкамоўны альбом году (Innamoramento).
- 2000: найпрыгажэйшы кліп году (Optimistique-moi), прэмія M6 Awards.
- 2000: найлепшы канцэрт году (Mylenium Tour).
- 2000: сьпявачка году.
- 2001: сьпявачка году.
- 2002: сьпявачка году.
- 2003: сьпявачка году.
- 2005: узнагарода «Найпасьпяховая сьпявачка за апошнія дваццаць год».
- 2006: найлепшы франкамоўны альбом году(Avant que l’ombre…).
- 2007: узнагарода за агучваньне голасу прынцэсы Сэленіі ў анімацыі «Arthur et les Minimoys», узнагарода NRJ Music Awards.
- 2009: найлепшы франкамоўны альбом году (Point de Suture).
РэкордыРэдагаваць
- Адзіная сьпявачка, якая дала канцэрты і двойчы поўнасьцю запоўніла Стад дэ Франс.
- Зьняла самы даўгі музычны кліп — «Pourvu qu’elles soient douces»: 17 хвілінаў і 52 сэкунды.
- Кампазыцыя «Désenchantée» стала самай экспартаванай песьняй на францускай мове.
- Найвялікшы бюджэт франкамоўных кліпаў: «L’Âme-Stram-Gram» — 900 000 €, «California» — 600 000 € і «Pourvu qu’elles soient douces» — 450 000 €.
БібліяграфіяРэдагаваць
- Lisa-Loup et le conteur (Ліза-Лу і казачнік), 2003 (філязофская казка для дзяцей, тэкст і малюнкі аўтарства Мілен Фармёр).
- Avant que l’ombre… À Bercy (фотаальбом).
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Мілен Фармэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў