Мікалай Мінкевіч
Мікалай Мінкевіч (8 красавіка 1909, Лунінец — 29 красавіка 1980, ЗША) — грамадзкі дзяяч, лекар. Зяць Радаслава Астроўскага.
Мікалай Мінкевіч | |
Дата нараджэньня | 8 красавіка 1909 |
---|---|
Месца нараджэньня | Лунінец, Пінскі павет. Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 29 кастрычніка 1980 |
Месца сьмерці | ЗША |
Месца вучобы | Віленская беларуская гімназія Віленскі ўнівэрсытэт (1942) |
Сябра ў | Беларуская краёвая абарона, Беларуская цэнтральная рада і Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі |
Жонка | Галіна Мінкевіч |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьМікалай Мінкевіч паходзіў зь сям’і праваслаўнага сьвятара. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Вучыўся на мэдыцынскім факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. У 1942 годзе скончыў унівэрсытэт у Коўне. Ажаніўся з дачкой Астроўскага.
У 1942—1944 гадах працаваў лекарам у Баранавічах, дырэктарам Баранавіцкай мэдыцынскай школы, а з сакавіка 1944 году стаў галоўным лекарам БКА. Дэлегат Другога Ўсебеларускага зьезду. Ад лета 1944 году — на эміграцыі.
Працаваў лекарам пры ЮНРРА І ІРО ў брытанскай зоне акупацыі Нямеччыны, браў удзел у грамадзкім жыцьці беларусаў у лягеры ДП у Ватэнштэце. У 1949 годзе выехаў зь сям’ёй у Аргентыну, дзе працаваў галоўным лекарам пры шпіталі ў Сан-Луісе. У студзені 1955 году пераехаў у ЗША. Працаваў у шпіталях штатаў Ілінойсу, Агаё, Мізуры, Індыяны, Мічыгану. У 1976 годзе па выхадзе на пэнсію пераехаў у Флорыду. У 1977 годзе на XVIII Пленуме БЦР быў абраны віцэ-прэзыдэнтам БЦР. У 1970-х уваходзіў ва ўправу Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі.
Архіў Мікалая Мінкевіча захоўваецца ў зборах пры царкве Сьвятой Эфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМінкевіч Мікалай (бел.) // Запісы. — Нью-Ёрк — Менск: БІНіМ, 2014. — № 37. — С. 150.