Мяднянскае возера

возера ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Мяднянскае»)
Возера
Мяднянскае возера
Медна
Краіна Беларусь
Плошча 0,24 км²
Плошча вадазбору 1,75 км²
Максымальная глыбіня 5,5 м
Найбольшая даўжыня 0,7 км
Найбольшая шырыня 0,5 км
Даўжыня берагавой лініі 1,8 км
Вышыня над узроўнем мора 142 м[1]
Аб’ём вады 0,46 млн м³
Каардынаты 51°52′26.78″ пн. ш. 23°44′28.93″ у. д. / 51.8741056° пн. ш. 23.7413694° у. д. / 51.8741056; 23.7413694Каардынаты: 51°52′26.78″ пн. ш. 23°44′28.93″ у. д. / 51.8741056° пн. ш. 23.7413694° у. д. / 51.8741056; 23.7413694
Мяднянскае возера на мапе Беларусі
Мяднянскае возера
Мяднянскае возера
Мяднянскае возера

Мяднянскае возера, Медна — возера ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскае вобласьці Беларусі. Разьмяшчаецца ў 22 км на поўдзень ад Берасьця ў межах вёскі Медна. Уваходзіць у склад Берасьцейскай групы азёр.

Возера знаходзіцца ў басэйне Заходняга Бугу. Плошча возера складае 0,24 км². Найбольшая глыбіня — 5,5 м. Даўжыня возера — 0,7 км. Найбольшая шырыня возера — 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі возера складае 1,8 км, плошча вадазбору — 1,75 км². Аб’ем вады ў возеры — 0,46 млн м³.

Берагі катлавіны возера высокія, месцамі парослыя хмызьняком. Мелкаводзьдзе возера пяшчанае, з глыбіні 2 мэтры дно высьцелена сапрапелам. Расьліннасьць пашыраная да глыбіні 3—3,5 мэтраў.

Зь Мяднянскага возера выцякае рака Спанаўка. Возера злучанае каналам з Страдзецкім возерам.

  1. ^ а б GeoNames (анг.) — 2005.

Літаратура

рэдагаваць
  • Мяднянскае возера // Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць