Мэт’ю Джылкс (па-ангельску: Matthew Gilks; нарадзіўся 4 чэрвеня 1982 году, Рочдэйл, Ангельшчына) — шатляндзкі футбаліст, брамнік ангельскага клюбу «Болтан Ўандэрэрз».

Мэт’ю Джылкс
MattGilks.jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 чэрвеня 1982(1982-06-04)[1][2] (39 гадоў)
Рост 185 см
Вага 84 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Болтан Ўандэрэрз
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2007
2007—2008
2008—2014
2008
2014—2016
2016—2017
2017
2017—2019
2019
2019—2020
2020—
Рочдэйл
Норыдж Сіці
Блэкпул
Шрусбэры Таўн (арэнда)
Бэрнлі
Рэйнджарз
Ўіган Атлетык
Скантарп Юнайтэд
Лінкальн Сіці
Флітўуд Таўн
Болтан Ўандэрэрз
122 (0)
0 (0)
188 (0)
4 (0)
0 (0)
0 (0)
14 (0)
43 (0)
12 (0)
5 (0)
36 (0)
Зборныя
2012—2013 Шатляндыя 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
7 жніўня 2021.

Кар’ераРэдагаваць

КлюбнаяРэдагаваць

Першай камандай Мэт’ю быў клюб зь ягонага роднага гораду «Рочдэйл», дзе ён правёў сем сэзонаў. Пасьля гэтага кар’ера працягнулася ў «Норыдж Сіці», але там Джылкс уладкаваўся толькі на лаўцы рэзэрвы. У «Блэкпуле» знаходзіцца з 2008 году, за гэты клюб Джылкс дэбютаваў 12 жніўня 2008 году ў матчы на Кубак футбольнае лігі, дзе ягоная каманда атрымала паразу зь лікам 2:0 ад клюбу «Маклесфілд Таўн»[3]. Разам з клюбам браў удзел у матчах Прэм’ер-лігі сэзону 2010—2011 гадоў. Нягледзячы на вылет «Блэкпулу» з найвышэйшага ангельскага дывізіёну па выніках сэзону, Джылкс падпісаў новы двухгадовы кантракт з клюбам у ліпені 2011 году[4].

У ліпені 2014 году Джылкс падпісаў 2-гадовы кантракт з клюбам «Бэрнлі», які выйшаў у Прэм’ер-Лігу[5].

МіжнароднаяРэдагаваць

Нягледзячы на тое, што Мэт’ю нарадзіўся ў Ангельшчыне, у жніўні 2010 году ён быў вызваны ў нацыянальную зборную Шатляндыі. Гэтае сталася магчымым дзякуючы таму, што ягоная бабуля зьяўлялася шатляндкай. 15 жніўня 2012 году Джылкс дэбютаваў у складзе зборнай Шатляндыі, правёўшы тайм у таварыскім матчы супраць зборнай Аўстраліі[6].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б Matt Gilks // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б Matthew Gilks // As (гішп.)Madrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. ^ Macclesfield 2–0 Blackpool. Soccerbase.
  4. ^ Crainey, Gilks, Evatt & Eastham pen new Blackpool deals. BBC Sport
  5. ^ Burnley snap up former Blackpool keeper Gilks. Burnley Express.
  6. ^ BBC Sport - Scotland 3-1 Australia. BBC Online.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць