Мэтанімія
абарот мовы
Мэтані́мія (па-старажытнагрэцку: μετονυμία — «перайменаваньне», ад μετά — «над» і ὄνομα / ὄνυμα — «імя») — від тропу, словазлучэньне, у якім адно слова замяшчаецца іншым, якое абазначае прадмет (зьяву), які знаходзіцца ў той ці іншай (прасторавай, часовай і да т. п.) сувязі з прадметам, які пазначаецца замяшчаемым словам. Слова, якое замяшчае, пры гэтым ўжываецца ў пераносным значэньні. Ад мэтафары мэтанімія адрозьніваецца тым, што падобнасьць зьяваў ці прадметаў тут ня мае значэньня. Адной з разнавіднасьцей мэтаніміі зьяўляецца сінекдаха. На асаблівасьцях мэтаніміі засноўваюцца характэрныя ўласьцівасьці антанамазіі, перыфраза, эўфэмізма.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4