Сынэкдаха
(Перанакіравана з «Сінекдаха»)
Сынэ́кдаха (па-старажытнагрэцку: συνεκδοχή) — троп, разнавіднасьць мэтаніміі, у якой адны паняцьці замяняюцца другімі на аснове іх колькасных суадносінаў. Найбольш распаўсюджаны від сынэкдахі — ужываньне часткі зьявы ці прадмета ў значэньні цэлага. Часам цэлае ўжываецца ў значэньні часткі. Сынэкдахай зьяўляецца таксама ўжываньне адзіночнага ліку ў значэньні множнага (Сьвет трымаўся на ўдаве) або множнага — у значэньні адзіночнага («Толькі мне не да казак — пачуцьці ня тыя: Зданьню вязьні майданэкаў ходзяць жывыя» — А. Бачыла), замена родавага паняцьця відавым (вучыся шанаваць капейку), відавога — родавым (Сонца перайшло з канапы на сьцяну).
Літаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4