Мэрыда (Гішпанія)

грамада ў Эстрэмадуры (Гішпанія)

Мэрыда (па-гішпанску: Mérida, па-эстрэмадурску: Méria) — горад у Гішпаніі, на рацэ Гвадыяна, сталіца аўтаномнай супольнасьці Эстрэмадура. Насельніцтва гораду складае 55,7 тыс. жыхароў.

Мэрыда
гішп. Mérida
старажытнарымскі тэатар
старажытнарымскі тэатар
Escudo de Mérida.svg Bandera de Mérida.svg
Герб Мэрыды Сьцяг Мэрыды
Дата заснаваньня: 1834
Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Эстрэмадура
Правінцыя: Бадахас
Кіраўнік: Antonio Rodríguez Osuna[d]
Плошча: 865,6 км²
Вышыня: 217 м н. у. м.
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 58 164 чал.
шчыльнасьць: 67,2 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 06800
Нумарны знак: EX
Геаграфічныя каардынаты: 38°54′ пн. ш. 6°20′ з. д. / 38.9° пн. ш. 6.333° з. д. / 38.9; -6.333Каардынаты: 38°54′ пн. ш. 6°20′ з. д. / 38.9° пн. ш. 6.333° з. д. / 38.9; -6.333
Мэрыда на мапе Гішпаніі
Мэрыда
Мэрыда
Мэрыда
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.merida.es/

ГісторыяРэдагаваць

Горад быў заснаваны ў 25 годзе да н. э. пад назовам Эмэрыта Аўгуста па загаду імпэратара Аўгуста, для абароны шляху й мост праз раку Гвадыяна. Горад стаў сталіцай правінцыі Люзітанія, і адным з самых важных гарадоў у Рымскай імпэрыі. Мэрыда захоўвае больш важных старажытных рымскіх помнікаў, чым любы іншы горад у Гішпаніі, у тым ліку трыюмфальную арку Траяна.

Пасьля падзеньня Заходняй Рымскай імпэрыі, падчас вэстгоцкага пэрыяду, горад праацягваў гуляць значную ролю ў рэгіёне, калі ён стаўся сталіцай Рымскай Гішпаніі. У 713 годзе ён быў заваяваны мусульманскай арміяй пад правадырствам Мусой ібн Нусайрам. Арабы паўторна выкарыстоўвалі большасьць старых рымскіх пабудоваў.

Горад быў узяты пад уладу хрысьціяняў у 1230 годзе, калі места было заваявана Альфонсам IX Леонскім, а пасьля стала рэзыдэнцыяй манастыру Сан-Маркас-дэ-Леон. Пэрыяд аднаўленьня пачаўся для Мэрыды пасьля аб’яднаньня каронаў Арагону й Кастыліі ў XV стагодзьдзі, дзякуючы падтрымцы Алёнсы дэ Кардэнасу, Вялікаму магістру Ордэну Сант’яга.

У XIX стагодзьдзі, падчас напалеонаўскага нашэсьця, шматлікія помнікі Мэрыды й Эстрэмадуры былі разбураны ці пашкоджаны. Пазьней горад стаў чыгуначным вузлом і ў Мэрыдзе прайшла масавая індустрыялізацыя.

Гарады-сябрыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Мэрыда (Гішпанія)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў