Мэпэн

мястэчка ў Эмсьляндзе (Ніжняя Саксонія, Нямеччына)

Мэ́пэн (па-нямецку: Meppen) — горад на паўночным захадзе Нямеччыны, у зямлі Ніжняй Саксоніі. Адміністрацыйны цэнтар акругі Эмсьлянд. Горад месьціцца на канале Дортмунд—Эмс.

Мэпэн


Краіна: Нямеччына
Плошча:
Вышыня: 15 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 05931
Паштовы індэкс: 49716
Нумарны знак: EL
Геаграфічныя каардынаты: 52°41′26.30″ пн. ш. 7°17′27.49″ у. д. / 52.6906389° пн. ш. 7.2909694° у. д. / 52.6906389; 7.2909694Каардынаты: 52°41′26.30″ пн. ш. 7°17′27.49″ у. д. / 52.6906389° пн. ш. 7.2909694° у. д. / 52.6906389; 7.2909694
Мэпэн на мапе Нямеччыны
Мэпэн
Мэпэн
Мэпэн
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.meppen.de/

Гісторыя

рэдагаваць

Мэпэн, які раней быў умацаваным горадам, мае доўгую гісторыю. Першая ўзгадка Мэпэну датуецца 834 годам у грамаце аб ахвяраваньні франскім імпэратарам Людовікам Пабожным місіянэрскай установы абацтву Корвэй. У 945 годзе імпэратар Атон Вялікі надаў гораду права біць манэты і зьбіраць мыта. З 946 году места мела права на вольны гандаль. У 1252 годзе графіня Юта фон Фэхта-Рафэнсбэрг прадала свае ўладаньні біскупу Мюнстэра. Мэпэн, такі чынам, увайшло пад уладу мюнстэрскага біскупства. У 1360 годзе біскуп Адольф надаў правы места будаваць гарадзкія ўмацаваньні. Цягам наступных трох стагодзьдзяў да 1660 году Мэпэн стаў умацаваным горадам. 1762 годзе пры заканчэньні Сямігадовай вайны ўмацаваньні былі зруйнаваныя, аднак некаторыя сьцены захаваліся і да сёньня. У 1811 годзе горад быў анэксаваны Францыяй, а ў пэрыяд 1813—1814 гадоў быў часткай Прусіі. Згодна з рэзалюцыяй Венскага кангрэсу горад увайшоў у склад Гановэрскага каралеўства. За часы Другой сусьветнай вайны ў горадзе ўтрымліваліся ваеннапалонныя з Польшчы, Францыі, Бэльгіі, СССР ды іншых краінах[3].

Культура

рэдагаваць

У пэрыяд зь верасьня па красавік Мэпэнская тэатральная група прапануе шырокую праграму. Пастаноўкі ладзяцца ў тэатральна-канцэртнай залі Мэпэну, спраектаванай Эбэргардам Куленкампфам і завершанай у 1959 годзе. Яна таксама дзеіць як школьная зала для гімназіі Віндторсту. У праграме ладзяцца як гастрольныя пастаноўкі тэатру, гэтак і іншыя музычныя імпрэзы.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць