Мухарэм Байрамі
Мухарэм Байрамі (па-македонску: Мухарем Бајрами; нарадзіўся 29 лістапада 1985 году, Скоп’е, СФРЮ) — былы македонскі футбаліст. Вядомы сваім моцным ударам. Гуляе на пазыцыі апорнага паўабаронцы, аднак можа згуляць і вылучанага паўабаронцу, які дзейнічае пад нападнікамі[2]. Акрамя македонскай валодае ангельскай, альбанскай, летувіскай і расейскай мовамі[3].
Мухарэм Байрамі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 29 лістапада 1985[1] (39 гадоў) | |
Рост | 181 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005 2005—2008 2008—2009 2009—2013 2013 2013—2014 2014—2020 |
Влазрымі Коўна Шылакарчма Рэнова Гомель Шкендыя Шкупі |
25 (15) 5 (0) 17 (4) 65 (17) 1 (0) 10 (1) 145 (15) |
Зборныя | ||
2005 | Паўночная Македонія | 1 (0) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2020 | Шкупі |
Кар’ера
рэдагавацьРаспачаў сваю кар’еру ў клюбе «Слога Югамагнат», але пасьля вылету клюбу зь першага дывізіёну айчыннага чэмпіянату, Мухарэм далучыўся да іншага македонскага клюбу — «Влазрымі». У новым клюбе гулец раскрыўся, і, дзякуючы выдатнай другой палове сэзону, быў заўважаны летувіскімі сэлекцыянэрамі. У 2006 годзе Байрамі стаў гульцом клюбу «Коўна». У Летуве працаваў разам з такімі беларускімі спэцыялістамі, як Малафееў і Зыгмантовіч, аднак зачапіцца за асноўны склад клюбу ня здолеў, згуляўшы за каманду толькі пяць матчаў за два гады. Правёўшы яшчэ некаторы час у Летуве ў клюбе «Шылакарчма», вярнуўся на радзіму, дзе гуляў за «Рэнову».
«Гомель»
рэдагаваць9 студзеня 2013 году году падпісаў кантракт зь беларусім клюбам «Гомель»[4], які заўважыў гульца падчас кваліфікацыйных матчаў Лігі Эўропы 2011—2012 гадоў, дзе «Рэнова» мела супрацьстаяньне з гомельскім калектывам[3]. Да пераходу ў беларускі клюб гульцом цікавіліся клюбы з Харватыі, Сэрбіі й Македоніі, аднак гулец выказаў жаданьне гуляць у беларускім першынстве. У пачатку чэрвеня 2013 году кантракт з «Гомелем» быў скасаваны па ўзаемнай згодзе[5]. За час знаходжаньня ў клюбе Байрамі прыняў удзел толькі ў адной афіцыйнай гульні. У жніўні 2013 году падпісаў кантракі з македонскім клюбам «Шкендыя»[6].
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьЖанаты й мае дваіх сыноў[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Muharem Bajrami // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Мухарем Байрами: «Надеюсь, в „Гомеле“ меня заметят и пригласят в сборную Македонии». football.by
- ^ а б в «В Македонии практически ничего не знают о Беларуси». goals.by
- ^ Полузащитник «Реновы» Байрами переходит в «Гомель». goals.by
- ^ «Гомель» расторг контракты с Байрами и Мена (рас.)
- ^ Мухарем Байрами подписал контракт с македонской «Шкендией» (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце «Гомелю» (рас.)
- Профіль на сайце transfermarkt.de
- Профіль на сайце MacedonianFootball.com