Мужчынская гімназія (Амсьціслаў)

будынак у Амсьціславе (Беларусь)
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Мужчынская гімназія
Будынак былой мужчынскай гімназіі
Будынак былой мужчынскай гімназіі
Краіна Беларусь
Места Амсьціслаў
Каардынаты 54°01′16.57″ пн. ш. 31°43′49.44″ у. д. / 54.0212694° пн. ш. 31.7304° у. д. / 54.0212694; 31.7304Каардынаты: 54°01′16.57″ пн. ш. 31°43′49.44″ у. д. / 54.0212694° пн. ш. 31.7304° у. д. / 54.0212694; 31.7304
Архітэктурны стыль эклектыка
Аўтар праекту Сцяпан Мацвеевіч Валансевіч[d]
Дата заснаваньня 1908
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Мужчынская гімназія на мапе Беларусі
Мужчынская гімназія
Мужчынская гімназія
Мужчынская гімназія
Мужчынская гімназія на Вікісховішчы

Мужчынская гімназія — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Амсьціславе. Знаходзіцца пад адрасам вуліца Кармэліцкая, 14. Твор архітэктуры эклектыкі з рысамі стылю мадэрн. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць

Дом збудавалі ў 1908 годзе з цэглы. У будынку разьмяшчалася мужчынская гімназія, пазьней сярэдняя школа №1. З 2002 году не выкарыстоўваецца.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік эклектычнай архітэктуры з рысамі стылю мадэрн. Гэта асымэтрычны 2-павярховы Т-падобны ў пляне будынак, які складаецца з трох злучаных паміж сабою корпусаў. Галоўны фасад вылучаецца з бакоў рызалітамі, вэртыкальна падзяляецца высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі — вузкімі на першым паверсе і шырокімі на другім. Над цэнтральным уваходам, вылучаным дашкам на кансолях, разьмяшчаецца лучковы аконны праём з кілепадобным франтонам. Карніз зь філёнговым фрызам падзяляе фасады на два паверхі. Роўніцу сьценаў паміж аконнымі праёмамі аздабляюць лапаткі.

Усярэдзіне цэнтральнага корпуса выкарыстоўваюцца крыжовыя і цыліндрычныя скляпеньні з падпружнымі аркамі. Калідорная сыстэма плянавання з аднабаковым разьмяшчэньнем клясаў[1].

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Пятросава А. Будынак мужчынскай гімназіі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Менск, 1986. С. 303.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  513Г000509