Мотвіл
Мотвіл (Модвіл, Матавіла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Мотвіл лац. Motvił | |
Moetwil | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Muta + Willo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Модвіл, Матавіла |
Зьвязаныя імёны | Willimot |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Мотвіл» |
Паходжаньне
рэдагавацьМутвіл (Moetwil, Moeuthwil) і Вілімонт (Willimot[1]) — імёны германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -мод- (-мот-, -мут-) (імёны ліцьвінаў Мотар, Вішымут, Эймут; германскія імёны Motar, Vismuot, Eimuot) паходзіць ад гоцкага moþs '(баявы) дух, лютасьць, адвага'[4], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільгерд, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Vilgard, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: землю… Модвиловщыну (8 сьнежня 1522 году)[6]; Кгабриал Мотвилович (1528 год)[7]; Михайло Михайловичъ Мотовило (1567 год)[8].
Носьбіты
рэдагаваць- Габрыял Мотвілавіч — рудамінскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1604.
- ^ Vroonen E. Les noms de famille de Belgique. Vol 2: Dictionnaire étymologique des noms de famille de Belgique. — Bruxelles, 1957.
- ^ M, Dictionnaire de tous les noms de famille belges
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 12 (1522—1529). — Vilnius, 2001. P. 177.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 68.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 840.