Мост на Дрыне
«Мост на Дрыне» (па-сэрбску: На Дрини ћуприја) — раман югаслаўскага пісьменьніка Іва Андрыча. Быў напісаны, калі аўтар жыў у Бялградзе, у час Другой сусьветнай вайны, і ўпершыню апублікаваны ў 1945 годзе[1]. У 1961 за стварэньне рамана аўтар быў уганараваны Нобэлеўскай прэміяй у галіне літаратуры[2].
Мост на Дрыне | |
Na Drini ćuprija | |
Вішаградзкі мост на паштоўцы 1900 | |
Жанр: | раман |
---|---|
Аўтар: | Іва Андрыч |
Мова арыгіналу: | сэрбскахарвацкая |
Публікацыя: | 1945 |
Выдавецтва: | Просвета[d] |
Перакладчык: | Іван Чарота, 1993 |
Зьмест рамана
рэдагавацьЦэнтральны вобраз рамана, які стаў тытульным для ўсяго твора — мост праз раку Дрына ў горадзе Вішаград (цяпер зьяўляецца часткай Рэспублікі Сэрбскай, Босьнія і Герцагавіна). У 1571 годзе мост быў узьведзены на сродкі Мехмед-пашы Сокалавіча.
Раман апісвае гістарычны пэрыяд, які ахоплівае амаль чатыры стагодзьдзі — пачынаючы з часу росквіту Асманскай імпэрыі, калі тэрыторыя гораду ўваходзіла ў яе склад, і да пачатку XX стагодзьдзя, калі ў 1914 годзе адбылося Сараеўскае забойства, якое сталася нагодай для пачатку Першай сусьветнай вайны.
У рамане аўтар ня толькі апісвае рэальныя падзеі гісторыі рэгіёна, ня толькі даставерна адлюстроўвае побыт і традыцыі апрычонай многанацыянальнай супольнасьці, якая склалася на тэрыторыі Вішаграда і ўсяго Балканскага паўвострава, але і дадае ў апавяданьне легенды і паданьні, казкі і міты гэтага ўнікальнага асяродзьдзя.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Романенко А. О жизни и творчестве Иво Андрича//Иво Андрич. Мост на дрине. М.: Правда, 1985. (рас.)
- ^ Об Иво Андриче на официальном сайте Нобелевской премии (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Андрыч І. Мост на Дрыне. Пракляты двор: Раман, апавяданні. З сербскахарв./ прадм. І. Чароты. — Мн.: Маст. літ., 1993. — 591 с.
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |