Мокша (народ)
Мо́кша, макша́ны (па-макшанску: мокшет) — фіна-вугорскі народ, карэннае насельніцтва Сярэдняга Паволжа, у прыватнасьці Рэспублікі Мардовія.
Мокша | |
Мокшет | |
Макшанкі ў традыцыйным строі, XIX ст. | |
Агульная колькасьць | 800.000[1] чал. |
---|---|
Рэгіёны пражываньня | Мардовія, Маскоўшчына |
Мовы | макшанская, расейская, татарская |
Рэлігіі | Праваслаўе, мокшэнь кой |
Блізкія этнасы | эрзя, марыйцы |
Згодна з прынятай у Расейскай Фэдэрацыі афіцыйнай нацыянальнай наменклятурай, мокша — этнічная група мардвы; на думку некаторых мокшанскіх арганізацый, яны зьяўляюцца асобнай нацыяй.
Мокшы — тыповыя эўрапейцы зь перавагай паўночначарнаморскага антрапалягічнага тыпу. Макшанская мова — падгрупа фіна-волскіх моваў фіна-вугорскай моўнай групы. Разам з эрзянскай мовай яна ўтварае падгрупу так званых «мардоўскіх» моваў. Згодна з найноўшымі генэтычнымі дасьледаваньнямі, адзінага мардоўскага народа няма, а ёсьць два неэтнасы — мокшы і эрзя, якія не маюць агульнага паходжаньня.
З 1950-х гадоў колькасьць мокшы ў Мардовіі і Маскоўшчыне няўхільна скарачаецца. Сярод прычын: закрыцьцё макшанамоўных школ, міграцыя за межы Мардовіі, эканамічная дэпрэсія, прапаганда нацыянальнага нігілізму. Большасьць сучасных макшанаў двухмоўныя (размаўляюць на макшанскай і маскоўскай мовах), хоць да Другой сусьветнай вайны панаваў макшанска-эрзянскі і макшанска-татарскі білінгвізм [ крыніца? ] . Большасьць макшан вызнаюць праваслаўе, ёсьць таксама лютэране і прыхільнікі традыцыйнай рэлігіі — мокшэнь кой.