Стайкаўскі сельсавет (Аршанскі раён)
Ста́йкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Цэнтрам сельсавету была вёска Стайкі.
Гісторыя
рэдагаваць17 ліпеня 1924 году ў Аршанскай акрузе створаны Багушэўскі раён, у складзе якога 20 жніўня 1924 году створаны Каменскі сельсавет. У верасьні 1926 году сельсавет быў перайменаваны ў Стайкаўскі. У сувязі з частковым перафармаваньнем Багушэўскі раён скасаваны 8 ліпеня 1931 году, сельсавет далучаны да Аршанскага раёну. Па пастанове ЦВК і СНК БССР ад 12 лютага 1935 году Багушэўскі раён адноўлены. З 20 студзеня 1960 году, пасьля скасаваньня Багушэўскага раёну, сельсавет канчаткова ўвайшоў у склад Аршанскага раёну.[1]
8 красавіка 2004 году сельсавет скасаваны, вёскі Чарняўскія, Сармацак, Слабада перададзены Клюкаўскаму сельсавету і 11 сельскіх населеных пунктаў у межах сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыва «Сьвітанак-Ворша» Межаўскаму сельсавету[2].
Населеныя пункты
рэдагаваць- 1 студзеня 1947 году — 13
- 8 красавіка 2004 году — 14
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 С. 277
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 76