Мдзіна

места на Мальце

Мдзіна (па-мальтыйску: L-Imdina, па-старажытнагрэцку: Μελίττη Melíttē; па-арабску: مدينة‎‎) — умацаваны горад у паўночнай частцы Мальты, які быў сталіцай выспы з антычнасьці да сярэднявечча. Горад па-ранейшаму абмежаваны сваімі мурамі і мае насельніцтва крыху менш за 300 чалавек, але ён прымыкае да горада Рабат, які бярэ сваю назву ад арабскага слова, якое пазначае прыгарад, і мае насельніцтва больш за 11 000 чалавек (па стане на сакавік 2014 года)

Мдзіна


Краіна: Мальта
Плошча:
  • 0,9 км²
Насельніцтва:
Паштовы індэкс: 1050, MDN
Геаграфічныя каардынаты: 35°53′9″ пн. ш. 14°24′11″ у. д. / 35.88583° пн. ш. 14.40306° у. д. / 35.88583; 14.40306Каардынаты: 35°53′9″ пн. ш. 14°24′11″ у. д. / 35.88583° пн. ш. 14.40306° у. д. / 35.88583; 14.40306
Мдзіна на мапе Мальты
Мдзіна
Мдзіна
Мдзіна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя рэдагаваць

Прыблізны ўзрост гістарычнай сталіцы Мальты — каля 4000 гадоў. Горад разьмешчаны на вяршыні пагорка, і ўжо ў бронзавым веку там знаходзілася ўмацаванае паселішча. У VIII стагодзьдзі да нашай эры фінікійцы заснавалі горад Малет, у 218 годзе да нашай эры ён быў захоплены Рымскай рэспублікай і названы Мяліта. Цыцэрон і Тытус Лівіюс апісвалі горад з прыгожымі будынкамі і добраўпарадкаваным ладам жыцьця. Лічыцца, што ў Мяліце бываў апостал Павел, які, нібыта, высадзіўся на Мальце пасьля караблекрушэньня ў 60 г н. э. апостал Павел лічыцца родапачынальнікам хрысьціянства на Мальце.

У канцы IX стагодзьдзя захоплены войскамі дынастыі Аглабідаў і разбураны, але пасьля адноўлены пад назвай Мядзіна. У гады арабскага валадарства з Мдзіны аддзялілі горад Рабат, які вырас да вялікіх (для Мальты) памераў, тады як уласна Мдзіна пачынае прыходзіць у заняпад.

Пачынаючы з сярэднявечча Мдзіна — горад шляхты. У XV стагодзьдзі горадам кіравала сход арыстакратаў «Унівэрсыта». Калі рыцары ордэну Сьв. Яна прыйшлі на Мальту ў 1530 годзе, мальтыйская шляхта гатовая была прызнаць новую ўладу пры адной умове — рыцары павінны былі пакінуць аўтаномію Мдзіны недатыкальнай. Толькі пасьля гэтага фармальнага абяцаньня Вялікі магістар ордэну атрымаў ключы ад гораду. З цягам стагодзьдзяў горад мяняў назвы і статус; усё залежала ад таго, хто кіраваў горадам і выспамі. Аднак ва ўсе часы Мдзіна захоўвала адно і тое ж аблічча, аблічча «Citta Notabile» альбо «гораду—арыстакрату».

Славутасьці рэдагаваць

Галоўная брама Мдзіны, грэцкая брама, катэдральны сабор Сьв. Паўла, палац Інгуанец, палац Сьв. Сафіі, Царква кармэлітаў, палац арцыбіскупа, палац Вілена (музэй прыродазнаўства), нармандзкі дом, вязьніца Мдзіны.

У горадзе здымаліся часткі сэрыяла «Гульня тронаў».

Крыніцы рэдагаваць