Мая Санду

малдоўская палітык

Мая Санду (па-румынску: Maia Sandu, 24 траўня 1972, с. Рысыпэнь, Фэлэшцкага раёну, Малдова) — малдоўская палітык і дзяржаўная дзяячка, міністарка асьветы Рэспублікі Малдовы (2012—2015), прэм’ер-міністарка (2019). 15 лістапада 2020 году перамагла на прэзыдэнцкіх выбарах у Малдове.

Мая Санду
24 лютага 2019 — 8 чэрвеня 2019
8 чэрвеня 2019 — 14 лістапада 2019
Папярэднік Павел Філіп[d]
Наступнік Іён Кіку
з 24 сьнежня 2020
Папярэднік Ігар Дадон[d]
15 траўня 2016 — 10 сьнежня 2020
Наступнік Igor Grosu[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 24 траўня 1972(1972-05-24)[1] (51 год)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:

Жыцьцяпіс рэдагаваць

У 1989—1994 гадах вучылася ў Эканамічнай акадэміі Малдовы (ASEM). З 1995 па 1998 гады вывучала міжнародныя адносіны ў Акадэміі дзяржаўнага кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Малдова. У 2010 годзе скончыла гарвадзкую школу кіраваньня імя Кенэдзі.

У 2010—2012 гадах Мая Санду была дарадцай выканаўчага дырэктара Сусьветнага банку у Вашынгтоне, акруга Калюмбія, ЗША.

Міністар адукацыі рэдагаваць

24 ліпеня 2012 году была прызначана міністрам асьветы. Правяла шэраг рэформ, у прыватнасьці зьмяніўся рэглямэнт правядзеньня нацыянальных экзамэнаў. Была ўзмоцнена сыстэма кантролю працэсу здачы іспытаў, у многіх цэнтрах усталяваны мэталашукальнікі на ўваходах у цэнтры здачы іспытаў на ступень бакаляўра, усе аўдыторыі былі абсталяваны камэрамі відэа-назіраньня. У таксама час, усе экзамэнацыйныя працы вучняў, якія былі заўважаны ў сьпісваньні, ануляваліся, а самі яны пазбаўляліся права пераздачы іспытаў у дадатковую сэсію. Падобныя зьмены выклікалі неадназначную ацэнку ў грамадзтве, некаторыя грамадзяне і палітычныя дзеячы лічылі, што гэты кантроль аказвае моцны псыхалягічны ціск на вучняў, якія здаюць экзамэны[2].

Напрыканцы 2014 году на ўсеагульнае абмеркаваньне быў вынесены праект новага Кодэксу аб адукацыі. Згодна з гэтым праектам, адукацыя магла стаць абавязковай да 18-гадовага веку, а дырэктары школ змогуць заставацца на пасадзе толькі два тэрміны запар, ангельская мова можа стаць абавязковай у навучальных плянах, а расейская мова будзе вывучацца ў школах факультатыўна (па выбары). Апроч гэтага прапанавалася новая эўрапейская літарная сыстэма адзнак у вышэйшых навучальных установах. Праект Кодэксу пра адукацыю нагадвае стварэньне новых структур для атэстацыі і забесьпячэньні якасьці адукацыі на розных этапах, а менавіта стварэньне Нацыянальнай школьнай інспэкцыі і Нацыянальнага агенцтва па забесьпячэньні якасьці прафэсыйнай адукацыі, у сыстэме вышэйшай адукацыі — Рада стратэгічнага і інстытуцыйнага разьвіцьця, а на ўзроўні сярэдняй адукацыі — Адміністрацыйная рада навучальнай установы[3].

Пасьля адстаўкі ўраду Кірыла Габурыча Лібэрал-дэмакратычная партыя Малдовы высунула Маю Санду кандыдатам у прэм’ер-міністры. Яе кандыдатура не знайшла падтрымкі іншых партыяў, якія сфармавалі «Альянс за эўрапейскую інтэграцыю 3». 30 ліпеня 2015 году, пасьля зацьвярджэньня новага ўраду на чале з Валерам Стральцом, Мая Санду была вымушана пакінуць пасаду міністра, бо, згодна пагадненьня пра фармаваньне кіруючага альянсу, гэта пасада прызначалася Лібэральнай партыі.

Далейшая палітычная кар’ера рэдагаваць

22 сьнежня 2015 году Мая Санду абвясьціла пра стварэньне ўласнага палітычнага праекту — Партыі дзеяньня і салідарнасьці.

Прэзыдэнцкія выбары 2016 году рэдагаваць

Увосень 2016 году была партыяй кандыдатам на прэзыдэнцкія выбары 30 кастрычніка адзіным кандыдатам ад правацэнтрысцкіх апазыцыйных сілаў[4]. У першым туры 30 кастрычніка 2016 году з вынікамі 38,71% галасоў заняла другое месца. У другім туры 13 лістапада з вынікам 47,89% галасоў заняла другое месца, саступіўшы Ігару Дадону, які набраў 52,11 % галасоў[5]. Зьяўляецца грамадзянкай Румыніі і прыхільніцай аб’яднаньня Малдовы з Румыніяй[6].

На чале ўраду рэдагаваць

У сакавіку 2019 году на парлямэнцкіх выбарах у Малдове Мая Санду была абрана дэпутатам ад праэўрапейскага блёкуа ACUM, прычым ніводная з палітычных сіл на гэты раз ня здолела атрымаць большасьць месцаў. Пад пагрозай роспуску парлямэнту Партыя сацыялістаў і блёк ACUM 8 чэрвеня падпісалі часовае кааліцыйнае пагадненьне. Прэзвдэнт Малдовы Ігар Дадон вылучыў Маю Санду ў прэм’еры, а парлямэнт зацьвердзіў яе разам з новым урадам[7]. 12 лістапада ўрад на чале з Маяй Санду адпраўлены ў адстаўку[8].

Прэзыдэнцтва рэдагаваць

Мая Санду вылучылася на выбары як кандыдат ад праэўрапейскай Партыі дзеяньня і справядлівасьці. У першым туры 1 лістапада 2020 году яна набрала 36,16% галасоў, дзеючы прэзыдэнт Дадон — 32,61%. У другім туры, які адбыўся 15 лістапада 2020 году, пасьля падліку пратаколаў з 99%, Санду атрымала 57,7% галасоў выбарнікаў, а яе супэрнік, дзейны прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон — 42,3%[9]. За Санду зноў, як і ў першым туры, прагаласавалі буйныя гарады, акрамя Бельц, а таксама моладзь і дыяспары ў эўрапейскіх краінах. Дадона падтрымалі жыхары Бельц, сельскія раёны, жыхары Прыднястроўя, а найбольшага посьпеху ён дабіўся ў Гагавузіі, дзе яго падтрымалі 95% жыхароў.

19 чэрвеня 2022 году малдоўская прэзыдэнтка Мая Санду падпісала Закон аб забароне навінавых праграмаў з Расеі, які прызначаўся да абнародаваньня ў «Афіцыйным весьніку» і набыцьця чыннасьці 24 чэрвеня 2022 году. Кіраўніца Рады па тэлебачаньні і радыё Малдовы Ліліяна Віцу падкрэсьліла, што такі захад ухвалілі ў сувязі з расейскім уварваньнем ва Ўкраіну і ростам дэзынфармацыі[10].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць