Машчо́на Па́нская (па-польску: Moszczona Pańska, па-падляску: Moščóna Pánśka[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя.

Машчона Панская
польск. Moszczona Pańska
Машчона Панская
Першыя згадкі: 1580
Былая назва: Машчона Сычы
Мясцовая назва: Moščona Panśka
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямяціцкі
Гміна: Нурэц-Станцыя
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-330
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°28′0″ пн. ш. 23°0′0″ у. д. / 52.46667° пн. ш. 23° у. д. / 52.46667; 23Каардынаты: 52°28′0″ пн. ш. 23°0′0″ у. д. / 52.46667° пн. ш. 23° у. д. / 52.46667; 23
Машчона Панская на мапе Польшчы
Машчона Панская
Машчона Панская
Машчона Панская
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Побач зь вёскаю праходзіць ваяводзкая дарога 693.

Крыж у вёсцы.

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя прыход сьв Дзьмітра Салунскага ў Жэрчычах. Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Маткі Боскай Чанстахоўскай у Нурцы-Станцыі[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя

рэдагаваць

Першапачаткова Машчона адносіліся да млынскіх пасяленьняў на рэчцы Машчона і была вёскай казённай, але ўжо ў 16 ст. прайшла ўва ўладаньне роду Ірыковічаў, ад таго часу да назвы дадалася частка Панская[2]. У міжваенны пэрыяд Машчона Панская прыналежала да гміны Сямяцічы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 203 жыхароў (15 палякаў-каталікоў, 182 праваслаўных беларусаў і 6 жыдоў)[4].

  1. ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013810072-0037813?var-id=1639616&format=jsonapi
  2. ^ а б Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 132
  3. ^ NURZEC STACJA – Parafia Matki Bożej Częstochowskiej (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 28 чэрвеня 2016 г.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 27 (пол.) Праверана 28 чэрвеня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць