Жэрчычы
Жэ́рчычы (па-польску: Żerczyce, па-падляску: Žýrčyčy[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя.
Жэрчычы | |
польск. Żerczyce | |
Дата заснаваньня: | 1545 |
Былая назва: | Жырчычы |
Мясцовая назва: | Žyrčyčy |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямяціцкі |
Гміна: | Нурэц-Станцыя |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-307 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°31′0″ пн. ш. 23°1′0″ у. д. / 52.51667° пн. ш. 23.01667° у. д.Каардынаты: 52°31′0″ пн. ш. 23°1′0″ у. д. / 52.51667° пн. ш. 23.01667° у. д. |
Жэрчычы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Празь вёску праходзіць ваяводзкая дарога 693.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход сьв. Дзьмітра Салунскага на месцы). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Маткі Боскай Чанстахоўскай у Нурцы-Станцыі[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьПаводле мясцовай царкоўнай хронікі ўзьнікненьне першай царквы ў Жэрчычах датуецца 1001 годам, калі пасьля бітвы князя Ўладзімера зь яцьвягамі быў пабудаваны невялікі гарадок[4]. Вёска вялікакняскіх мужыкоў існавала тут праўдападобна ў 15 ст., але першыя пісьмовыя зьвесткі пра яе паходзяць толькі з 1545 г., калі была падзеленая паміж 3 маёнткамі, 1 зь іх падпарадкоўваўся непасрэдна мельніцкаму старасту. Вёска была моцна зьнішчаная ў час швэдзкіх войнаў 17 ст. і была заселеная новымі жыхарамі[5]. Сёньняшняя парафіяльная царква была пабудаваная ў 1872 г., а могілкавая капліца сьв. Веры, Надзеі і Любоўі ў 1873 годзе. У міжваенны пэрыяд Жэрчычы прыналежалі да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 271 жыхароў (19 каталікоў, 248 праваслаўных, 4 габрэі; 27 жыхароў было запісаных палякамі, 240 беларусамі і 4 жыдамі)[6]. У час савецка-нямецкіх баёў 22 ліпеня 1944 г. парафіяльная царква была амаль поўнасьцю зьншчаная і адбудоўвалася да 1951 году.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013810072-0038089?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 232
- ^ NURZEC STACJA – Parafia Matki Bożej Częstochowskiej (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 1 чэрвеня 2016 г.
- ^ Міра Лукша Жэрчычы. Крыж на кургане Ніва. № 47 (2897), 20 лістапада 2011 г. Праверана 1 чэрвеня 2016 г.
- ^ Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 61-62 Праверана 1 чэрвеня 2016 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 23 (пол.) Праверана 1 чэрвеня 2016 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЖэрчычы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў