Ма́ція Бе́чкавіч (па-сэрбску: Матија Бећковић, нар. 29 лістапада 1939, г. Сента, Каралеўства Югаславія) — сэрбскі паэт, публіцыст, грамадзкі дзяяч. Акадэмік Сэрбскай акадэміі навук і мастацтваў (1985). Адзін з самых прыкметных майстроў слова пасьляваеннага пакаленьня[2].

Мація Бечкавіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 29 лістапада 1939(1939-11-29) (84 гады)
Бацькі Vuk Bećković[d]
Дзеці Olja Bećković[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік, літаратурны крытык, перакладнік
Мова сэрбская[1]
Узнагароды

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў філязофскі факультэт Бялградзкага ўнівэрсытэту. Сябра-карэспандэнт Сэрбскай акадэміі навук і мастацтваў з 1983 году, правадзейны сябар — з 1991 году. У 1988—1992 гадах — старшыня Саюзу пісьменьнікаў Сэрбіі

Творчасьць

рэдагаваць

Аўтар паэтычных зборнікаў «Вера Паўладольска» (1962), «Аблудная куля» (1963), «Так казаў Мація» (1965), «Кажа мне адзін чалавек» (1970), «Мяжа Бука Шалёнага» (1976), «Вой і куку» (1978), «Два сьветы» (1980), «Паэмы» (1983), «Богаяўленьне» (1985), кніжнай публіцыстыкі «Пра міжчасьсе» (1969)[2].

Пераклады

рэдагаваць

На беларускую мову яго вершы перакладалі Ніл Гілевіч, Мікола Мятліцкі, Іван Чарота[2].

  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ а б в Бечкавіч Мація. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4

Літаратура

рэдагаваць