Матэя Матэўскі
Матэя Матэўскі (па-македонску Матеја Матевски; 13 сакавіка 1929, Стамбул, Турэччына — 6 чэрвеня 2018, Скоп’е, Рэспубліка Македонія) — македонскі паэт, тэатразнаўца і перакладчык, акадэмік Македонскай акадэміі навук і мастацтваў.
Матэя Матэўскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 13 сакавіка 1929 |
Памёр | 6 чэрвеня 2018[1] (89 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | мовазнавец, паэт, журналіст, літаратурны крытык, пісьменьнік, тэатральны крытык |
Мова | македонская мова[2], гішпанская мова[2] і француская мова[2] |
Узнагароды |
Скончыў філязофскі факультэт унівэрсытэту ў Скоп’і, працаваў рэдактарам на радыё, з 1967 году быў дырэктарам радыё і тэлевізіі ў Скоп’і.
Творчасьць
рэдагавацьСваім першым паэтычным зборнікам "Дажджы" Матэя Матэўскі запачаткаваў новую эпоху ў македонскай лірыцы, якая да гэтага часу намагалася вызваліцца ад правінцыйнай закамплексаванасьці, фальклёрнага эпігонства і вычарпанага набору паэтычных сродкаў.
Галоўным чынам у зборніку "Ліпа" адчуваецца ўплыў Ф.Г.Лоркі, творы якога Матэўскі перакладаў. Адным з асноўных сымбаляў у творчасьці Матэўскага зьяўляецца вада як стыхія жыцьця, трава як стыхія непаддайнасьці і дрэва, камень і корань як сымбалі трывалай лучнасьці з роднай зямлёй. Адной з асноўных тэмаў ягонай творчасьці зьяўляецца тэма вяртаньня ў сьвет дзяцінства, на радзіму, да прыроды. У вершах пераплятаецца рэфлексыйнасьць з мэдытатыўнасьцю, сюррэалістычныя мэтады і рамантыка.
Матэя Матэўскі займаецца таксама тэатральнай крытыкай.
Бібліяграфія
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Mateja Matevski // https://pantheon.world/profile/person/Mateja_Matevski
- ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМатэя Матэўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў