Маскоўскі мэханізм АБСЭ

Маско́ўскі мэхані́зм АБСЭ — мэтад работы АБСЭ ў галіне чалавечага вымярэньня з ініцыятывы дзяржаваў-удзельніц. Улучае стварэньне місіяў экспэртаў або дакладчыкаў для работы з уставай з чалавечым вымярэньнем у пэўнай дзяржаве. Экспэрты і дакладчыкі ня могуць быць прызначэнцамі, грамадзянамі або рэзыдэнтамі адпаведнай дзяржавы ці дзяржаваў-ініцыятараў місіі.

Мэханізм можа быць запушчаны:

  • самой адпаведнай дзяржавай з уласнай ініцыятывы або на запыт іншай дзяржавай-удзельніцай (у гэтых выпадках дзяржава сама абірае экспэртаў);
  • шасьцю дзяржавамі-ўдзельніцамі (у выпадку, калі адпаведная дзяржава ў адказ на зроблены запыт не сфармавала місію экспэртаў або ініцыятары лічаць, што пытаньне не было разгледжанае ў выніку накіраваньня місіі экспэртаў) — замест экспэрта ў дадзеным выпадку дзяржавы-ініцыятары прызначаюць дакладчыка. Адпаведна дзяржава мае права прызначыць судакладчыка, які разам з прызначаным ініцыятарамі дакладчыкам абірае трэцяга судакладчыка (пры рознагалосьсях трэцяга судакладчыка прызначае ўпаўнаважаны на тое Саветам міністраў орган АБСЭ), аднак не абавязаная гэтага рабіць;
  • дзесяцьцю дзяржавамі-ўдзельніцамі — без папярэдніх перамоваў з адпаведнай дзяржавай, але з выкананьнем ягонага права прызначаць судакладчыка;
  • Кіроўнай радай (колішні Камітэт старэйшых службовых асобаў) ці Пастаяннай радай (колішні Пастаянны камітэт).

Мэханізм уведзены Маскоўскім дакумэнтам Канфэрэнцыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе ў 1991 року ў разьвіцьцё Венскага мэханізму[1], які прадугледжваў двухбаковы сустрэчы і абмен інфармацыяй па тэматыцы чалавечага вымярэньня.

Экспэрты абіраюцца з асаблівага сьпісу, куды іх прызначаюць дзяржавы-ўдзельнікі. Дзеля работы мэханізму патрэбныя ня меней за 45 экспэртаў. Празь недахоп экспэртаў у 2016—2017 роках мэханізм быў нядзеяздольны[2].

Маскоўскі мэханізм прымяняўся дзевяць разоў[3] у дачыненьні:

Туркмэністан[11], Беларусь[12] і Расея[13] выказвалі крытыку ў дачыненьні прымяненьня да іх Маскоўскага мэханізму.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Венский механизм(рас.). Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (1 сьнежня 1989). Праверана 27 лістапада 2020 г.
  2. ^ а б Janice Helwig, Erika Schlager. (18 ліпеня 2017) The OSCE Moscow Mechanism. Theory and Practice(анг.) (pdf). Камісія па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе(d)Праверана 27 лістапада 2020 г.
  3. ^ Human dimension mechanisms(анг.). Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе. Праверана 27 лістапада 2020 г.
  4. ^ OSCE Rapporteur's Report on Turkmenistan(рас.). Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (12 сакавіка 2003). Праверана 27 лістапада 2020 г.
  5. ^ Эммануэль Деко. (28 траўня 2011) [photos.state.gov/libraries/osce/242783/misc_pdfs_2011/MoscowMechanismReport_RUS.pdf Доклад докладчика ОБСЕ по Беларуси](рас.) Праверана 27 лістапада 2020 г.
  6. ^ U.S. Mission OSCE. (1 лістапада 2018) Human Rights in Chechnya: 16 OSCE Countries Invoke Moscow Mechanism(анг.) Праверана 27 лістапада 2020 г.
  7. ^ США и ОБСЕ потребуют от РФ расследовать нарушения прав человека в Чечне(рас.). Deutsche Welle (2 лістапада 2018). Праверана 27 лістапада 2020 г.
  8. ^ Wolfgang Benedek. (20 сьнежня 2018) OSCE Rapporteur’s Report under the Moscow Mechanism on alleged Human Rights Violations and Impunity in the Chechen Republic of the Russian Federation(анг.). Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе. Праверана 27 лістапада 2020 г.
  9. ^ OSCE’s Moscow Mechanism invoked to examine alleged human rights violations in Belarus(анг.). Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (18 верасьня 2020). Праверана 27 лістапада 2020 г.
  10. ^ Wolfgang Benedek. (5 лістапада 2020) OSCE Rapporteur’s Report under the Moscow Mechanism on Alleged Human Rights Violations related to the Presidential Elections of 9 August 2020 in Belarus(анг.). Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе. Праверана 27 лістапада 2020 г.
  11. ^ Об отчёте докладчика Э. Деко(рас.) Google Docs. Дэлегацыя Туркмэністану ў АБСЭ (10 сакавіка 2003). Праверана 27 лістапада 2020 г.
  12. ^ Выступление Постоянного представителя Республики Беларусь при ОБСЕ А.Сычёва на заседании Постоянного совета ОБСЕ(рас.). Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусі. Праверана 27 лістапада 2020 г.
  13. ^ Комментарий Департамента информации и печати МИД России в связи с запуском в отношении Российской Федерации «московского механизма» ОБСЕ(рас.). Міністэрства замежных справаў Расейскай Фэдэрацыі (2 лістапада 2018). Праверана 27 лістапада 2020 г.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць