Такійскі мэтрапалітэн
Такі́йскі мэтрапалітэ́н — сетка мэтрапалітэну ў Токіё (Японія). Зьяўляецца найбуйнейшым мэтрапалітэнам па перавозе пасажыраў штогод (каля 3 мільярдаў пасажыраў). Адкрыты 30 сьнежня 1927.
Такійскі мэтрапалітэн | |
Інфармацыя | |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Токіё |
Лініі | 13 лініяў |
Колькасьць станцыяў | 290 |
Пасажырапаток на дзень | 8,70 млн. (у сярэднім) |
Пасажырапаток на год | 3,174 млрд. (2008 рок) |
Схема мэтрапалітэну | |
Сёньня ў такійскім мэтро 14 лініяў і 282 станцыі. Сетка мэтрапалітэну падзелена паміж трыма кампаніямі: Tokyo Metro, Tokyo Metropolitan Bureau of Transportation і Tokyo Waterfront Area Rapid Transit. Першая зь іх кантралюе 168 станцыяў, другая — 106, трэцяя — 8. Такійскае мэтро вельмі цесна зьвязана з чыгуначнай сеткай, у тым ліку са звышхуткімі чыгункамі.
20 сакавіка 1995 у такійскам мэтро адбыўся тэракт з выкарыстаньнем газа зары́на, які быў арганізаваны сектай «Аум Сынрыкё». У выніку тэракта загінула 12 чалавек.