Кальцавая лінія (Масква)

Кальцавая лінія
Маскоўскі мэтрапалітэн
Пачатак працы 1 студзеня 1950
Даўжыня, км 19,4
Колькасьць станцыяў 12
Вагонаў у складзе 5
Завантажаныя станцыі Таганская
Наземныя часткі няма
Электрадэпо ЦЧ-4 Красная Прэсьня

Кальцава́я лінія (па-расейску: Кольцевая линия) — пятая лінія маскоўскага мэтро, якая злучае ўсе лініі (акрамя Кахоўскае лініі й Бутаўскае лініі лёгкага мэтро), а таксама сем зь дзевяці чыгуначных вакзалаў Масквы. На схемах пазначаецца карычневым колерам.

Кальцавая лінія маскоўскага мэтрапалітэна на мапе
Кальцавая лінія
leer leer leer leer
leer
Кіеўская (станцыя мэтро, Кальцавая)
BSicon BHF brown.svg
Кіеўская (станцыя мэтро, Арбацка-Пакроўская лінія)
BSicon uBHF.svg
Кіеўская (станцыя мэтро, Філёўская лінія)
BSicon BHF azure.svg
Кіеўская
leer
Расейская (станцыя мэтро, Масква)
BSicon eBHF brown.svg
Кутузаўскі праспэкт (станцыя мэтро, Масква)
BSicon exBHF yellow.svg
leer
Расейская
leer
Краснапрэсьненская (станцыя мэтро, Масква)
BSicon BHF brown.svg
Барыкадная (станцыя мэтро, Масква)
BSicon BHF violet.svg
leer
Краснапрэсьненская
leer
Беларуская (станцыя мэтро, Кальцавая лінія)
BSicon BHF brown.svg
Беларуская (станцыя мэтро, Замаскварэцкая лінія)
BSicon fBHF.svg
leer
Беларуская
leer
Мендзялееўская (станцыя мэтро, Масква)
BSicon BHF brown.svg
Наваслабодзкая (станцыя мэтро, Масква)
BSicon BHF grey.svg
leer
Мендзялееўская
leer
Сувораўская плошча (станцыя мэтро, Масква)
BSicon eBHF brown.svg
Дастаеўская (станцыя мэтро, Масква)
BSicon BHF lime.svg
leer
Сувораўская плошча
leer
Праспэкт Міру (станцыя мэтро, Кальцавая лінія)
BSicon BHF brown.svg
Праспэкт Міру (станцыя мэтро, Калуска-Рыская лінія)
BSicon BHF saffron.svg
leer
Праспэкт Міру
leer
Камсамольская (станцыя мэтро, Кальцавая лінія)
BSicon BHF brown.svg
Камсамольская (станцыя мэтро, Сакольніцкая лінія)
BSicon BHF.svg
leer
Камсамольская
leer
Курская (станцыя мэтро, Кальцавая)
BSicon BHF brown.svg
Чкалаўская (станцыя мэтро, Масква)
BSicon uBHF.svg
Курская (станцыя мэтро, Арбацка-Пакроўская лінія)
BSicon BHF lime.svg
Курская
leer
Таганская (станцыя мэтро, Кальцавая)
BSicon BHF brown.svg
Марксісцкая (станцыя мэтро, Масква)
BSicon BHF yellow.svg
Таганская (станцыя мэтро, Таганска-Краснапрэсьненская лінія)
BSicon BHF violet.svg
Таганская
leer
Павялецкая (станцыя мэтро, Кальцавая лінія)
BSicon BHF brown.svg
Павялецкая (станцыя мэтро, Замаскварэцкая лінія)
BSicon fBHF.svg
leer
Павялецкая
leer
Дабрынінская (станцыя мэтро, Масква)
BSicon BHF brown.svg
Серпухаўская (станцыя мэтро, Масква)
BSicon BHF grey.svg
leer
Дабрынінская
leer
Акцябрская (станцыя мэтро, Кальцавая лінія)
BSicon BHF brown.svg
Акцябрская (станцыя мэтро, Калуска-Рыская лінія)
BSicon BHF saffron.svg
leer
Акцябрская
leer
Парк Культуры (станцыя мэтро, Кальцавая лінія)
BSicon BHF brown.svg
Парк Культуры (станцыя мэтро, Сакольніцкая лінія)
BSicon BHF.svg
leer
Парк Культуры
leer leer leer leer

Сярэднесуткавы пасажырапаток лініі ў 2011 годзе склаў 540 тысячаў чалавек[1].

ГісторыяРэдагаваць

Прычыны будаўніцтваРэдагаваць

Першапачаткова пляны Маскоўскага мэтрапалітэну не прадугледжвалі будаўніцтва Кальцавой лініі. Замест якой плянавалася будаўніцтва «дыямэтральных» лініяў зь перасадкамі ў цэнтры гораду. Аднак пасьля адкрыцьця другой чаргі мэтро ў 1938 годзе высьветлілася, што нагрузка на перасадкавыя вузлы пры такім рашэньні была б завялікай. І па заканчэньні Вялікае Айчыннае вайны было прынята рашэньне разгрузіць іх пры дапамозе Кальцавой лініі.

Акрамя пасажырапатокаў ад радыяльных лініяў, Кальцавая злучыла сем зь дзевяці вакзалаў сталіцы. Пры гэтым не былі злучаныя з мэтрапалітэнам Рыскі й Савёлаўскі вакзалы. Існуе легенда, што першапачатковы праект прадугледжваў праход другой чаргі Кальцавой лініі цераз гэтыя два вакзалы, але быў зьменены на загад Папова Г. М. (у 1950—1951 гады ўзначальваў міністэрства гарадзкога будаўніцтва СССР), маці якога жыла на вуліцы Наваслабодзкай.

Этапы будаўніцтваРэдагаваць

Досьвед вайны й высокая імавернасьць пачатку новай паслужылі прычынай выбару для Кальцавой лініі глыбокага закладаньня. Першая чарга, што адкрылася ў 1950 годзе, прайшла ад Цэнтральнага парку культуры й адпачынку імя Горкага да Курскага вакзалу ўздоўж паўднёвага паўкругу Садовага кальца са станцыямі на ўсіх галоўных плошчах: «Калуская», «Серпухаўская», «Павялецкая», «Таганская».

Другая дзялянка кальца, што адкрылася ў 1952 годзе, праходзіла па-за межамі Садовага кальца, далучыўшы да сыстэмы мэтрапалітэну найбуйнейшыя транспартные вузлы: станцыя «Камсамольская» (Казанскі, Ленінградзкі ды Яраслаўскі вакзалы), «Праспэкт Міру», вуліца Наваслабодзкая й Беларускі вакзал.

Апошняя чарга ў 1954 годзе замкнула кальцо, прайшоўшы цераз Красную Прэсьню (тамсама было пабудаванае для лініі дэпо) й Кіеўскі вакзал.

АрхітэктураРэдагаваць

Станцыі Кальцавой лініі, як і іншыя станцыі, пабудаваныя ў той час, зьяўляюцца помнікамі росквіту архітэктуры сталінскага ампіру. Кожная станцыя прысьвечаная асобай тэме, ахопліваючы эпоху й пачуцьці народаў СССР канца 1940-х — пачатку 1950-х. Асобая ўвага аддавалася перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, вялікасьці рускага дойлідзтва, дасягненьням савецкай народнай гаспадаркі, а таксама гісторыі беларускага (м. Беларуская) і ўкраінскага (м. Кіеўская) народаў.

Аднак неўзабаве пасьля завяршэньня будаўніцтва Кальцавой лініі ў 1955 годзе пачалася т. зв. «барацьба з архітэктурнаю празьмернасьцю», у выніку чаго архітэктура новых станцыяў мэтрапалітэну да сярэдзіны 1970-х была пазбаўлена папярэдней раскошы і выразнасьці.

ПэрспэктывыРэдагаваць

Падчас праектаваньня й будаўніцтва лініі былі прадугледжаныя зачыны для будучых станцыяў. Такія зачыны былі прадугледжаныя між станцыямі «Таганская» ды «Курская», «Новаслабодзкая» ды «Праспэкт Міру», «Кіеўская» ды «Краснапрэсьненская». Зачын уяўляе сабой просталінейную дзялянку тунэляў на мінімальным ухіле зь міжтунэльнай адлегласьцю, якая дазваляе будаўніцтва станцыі.

Доўгі час плянавалася будаўніцтва станцыяў «Сувораўская» (між станцыямі «Новаслабодзкая» ды «Праспэкт Міру», зь перасадкай на станцыю «Дастаеўская»), ды «Расейская» (між станцыямі «Кіеўская» ды «Краснапрэсьненская», зь перасадкай на станцыю «Дарагамілаўская»), аднак ад іх будаўніцтва адмовіліся праз складанасьць, даўгачаснасьць ды дарагоўлю.

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Кальцавая лінія (Масква)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў