Сакольніцкая лінія
Сакольніцкая лінія | |
---|---|
Маскоўскі мэтрапалітэн | |
Пачатак працы | 15 траўня 1935 |
Даўжыня, км | 40 |
Колькасьць станцыяў | 27 |
Вагонаў у складзе | 8 |
Завантажаныя станцыі | Юга-Западная |
Наземныя часткі | станцыя «Вараб'ёвы горы», Праабражэнскі мэтрамост, станцыі Філатаў Луг, Прокшына, Патапава |
Электрадэпо | ЦЧ-1 Паўночнае, ЦЧ-13 Чаркізава |
Сакольніцкая лінія (па-расейску: Сокольническая линия; да 1990 году — Кіраўска-Фрунзэнская) — першая лінія Маскоўскага Мэтрапалітэна, вядомая як «чырвоная лінія». Зьвязвае цераз цэнтар гістарычныя маскоўскія раёны Сакольнікі ды Багародзкае з Хамоўнікамі, Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт на Вараб’ёвых гарах і праспэкт Вярнадзкага.
Лінія мае даўжыню 40 км і 27 станцыяў. Працягласьць паездкі па ўсёй лініі — 70 хвілін. Сярэднесуткавы пасажырапаток у 2011 годзе склаў 649 тыс. челавек[1].
Гісторыя
рэдагавацьБудаўніцтва першае чаргі Маскоўскага мэтрапалітэну пачалося ў 1931 годзе на Русакоўскай вуліцы, між станцыямі «Краснасельская» й «Сакольнікі». 15 траўня 1935 году адкрылася першая дзялянка лініі даўжынёй 8,4 км ад «Сакольнікаў» да «Парку Культуры». Да 1938 году ад станцыі «Ахотны рад» цягнікі курсіравалі па схеме відэльца — частка да «Парку культуры», частка цераз станцыі «Вуліца Камінтэрну» (з 1990 у — «Аляксандраўскі сад») і «Арбацкая» да «Смаленскай».
У 1957 годзе лінію працягнулі на 2,5 км ад «Парку культуры» да станцыі «Спартыўная», забясьпечыўшы транспартам спартовы комплекс «Лужнікі», які адкрыўся годам раней. У 1959 годзе была адкрытая дзялянка «Спартыўная» — «Унівэрсытэт» (4,5 км) зь першай у сьвеце станцыяй, якая разьмясьцілася на мосьце — «Ленінскія горы» (зачыненная на рэканструкцыю з 1983 па 2002 годы). У 1963 годзе была пабудаваная дзялянка «Унівэрсытэт» — «Юга-Западная» працягласьцю 4,5 км.
У 1965 годзе лінія была працягнутая на 2,5 км на поўнач да станцыі «Праабражэнская плошча». А ў 1990-м была адкрытая дзялянка «Праабражэнская плошча» — «Вуліца Падбельскага» працягласьцю 3,8 км (апошняя цяпер мае назву Бульвар Ракасоўскага). У 2013 годзе адбыўся пажар на ўчастку паміж станцыямі Ахотны рад і Бібліятэка імя Леніна, колькасьць пацярпелых перавысіла 75 чалавек[2].
У 2017 годзе быў зацьверджаны праект працягу лініі ад станцыі «Салар’ева» на тэрыторыі Новай Масквы да станцыі «Сталбова»[3] ў аднайменнай вёсцы. Чатыры новыя станцыі Філатаў Луг, Прокшына, Альховая ды Камунарка на ўчастку працягласьцю 10 км адкрыліся 20 чэрвеня 2019 году[4] (апошняя была перайменаваная ў Навамаскоўскую ў 2024 годзе). 5 верасьня 2024 году адчыненая станцыя Патапава[5].
Імянныя цягнікі
рэдагавацьСакольніцкая лінія валодае найвялікшым паркам імянных цягнікоў у Маскоўскім мэтрапалітэне.
- Цягнік «Курская дуга» аформлены ў памяць аб удзеле бронецягніку «Маскоўскі мэтрапалітэн» у Курскае бітве. На лініі з траўня 2003 году.
- Цягнік «Чырвоная страла — 75 гадоў», які пушчаны сумесна з ААТ РЖД у гонар 75-годзьдзя фірмовага цягніка «Чырвоная страла». На лініі з кастрычніку 2006 году. 29 сакавіка 2010 году быў узарваны тэрарысткай-сьмяротніцай на станцыі Лубянка, але пасьля замены пашкоджаннага вагону аднавіў працу.
- Рэтрацягнік «Сакольнікі» стылізаваны пад першы цягнік маскоўскага мэтрапалітэну, які складаўся з вагонаў тыпу А. Быў пушчаны 15 траўня 2010 году, ў дзень 75-гадовага юбілею маскоўскага мэтро.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гадавая справаздача мэтрапалітэну за 2011 год Архіўная копія
- ^ Число пострадавших при ЧП в московском метро превысило 75 человек (рас.). РИА Новости (1 сакавіка 2020).
- ^ Власти Москвы утвердили проект участка Сокольнической линии метро до станции «Столбово» Архіўная копія
- ^ Собянин открыл четыре новые станции Сокольнической линии метро (рас.). Москва 24 (20 чэрвеня 2019).
- ^ В Москве открыли новую станцию метро (рас.). РБК (5 верасьня 2024).