Маска (фільм, 1994)

«Ма́ска» (па-ангельску: The Mask) — амэрыканскі камэдыйны фільм пра супэргероя рэжысэра Чака Расэла, зроблены Бобам Энгельманам паводле сцэнара Майка Ўэрба ў 1994 годзе. Гэты фільм ёсьць першай часткай з франшызы «Маска». У кінастужцы зьняліся такія акторы і акторкі, як то Джым Керы, Пітэр Рыгерт, Пітэр Грын, Эмі Ясбэк, Рычард Джэні і Кэмэран Дыяс. Керы выконвае ролю Стэнлі Іпкіса, няшчаснага банкаўскага клерка, які знаходзіць магічную маску, якая ператварае яго ў ягонае альтэр-эга. Гэтае другое «Я» зьяўляецца гарэзьлівым парушальнікам правоў, які пасьля становіцца супэргероем са звышздольнасьцямі, але ў выніку выпадкова трапляе пад атаку мафіі, калі гангстэр Дорыян Тайрэл мае намер выкарыстаць маску дзеля зьвяржэньня свайго боса.

Маска (фільм, 1994)
The Mask
The Mask poster.jpg
Жанр фэнтэзійны фільм, супэргеройскі фільм, кінакамэдыя, кінафантастыка і гангстэрскі фільм
Рэжысэр Чак Расэл
Сцэнарыст Майк Ўэрб
У ролях Джым Керы, Пітэр Рыгерт, Пітэр Грын, Эмі Ясбэк, Рычард Джэні, Кэмэран Дыяс, Арэстэс Матасэна, Нэнсі Фіш, Тым Бэглі, Бэн Стэйн, Блэйк Кларк, Дэніс Форэст, Рэг Кэйці, Джаэлі Фішэр[1] і Кевін Грэв’ю[1]
Кампазытар Рэндзі Эдэльман
Апэратар Джон Р. Леанэцьці
Мантаж Артур Кабэрн
Вытворчасьць New Line Cinema і Dark Horse Entertainment
Дата выхаду 29 ліпеня 1994[2] і 24 лістапада 1994[3]
Час 97 хвіліна
Краіна ЗША
Мова ангельская мова
Прыбытак 351 600 000 амэрыканскі даляр[4]
Старонка на IMDb

Фільм быў выпушчаны 29 ліпеня 1994 году кампаніяй «New Line Cinema» і меў высокі камэрцыйны посьпех. «Маска» сабрала больш за 351 мільён даляраў пры бюджэце ў 18—23 мільёны даляраў, што зрабіла яго другім на той час паводле прыбытку фільмам, заснаваным на коміксе, пасьля «Супэрмэна» (1978). Гэты фільм замацаваў рэпутацыю Керы як выбітнага актора 1990-х гадоў, а Дыяс стала вядучай акторкай. Керы быў намінаваны на «Залаты Глёбус» за выкананьне галоўнай ролі, а фільм намінаваўся на «Оскар» за найлепшыя візуальныя эфэкты, але саступіў кінастужцы «Форэст Гамп».

СюжэтРэдагаваць

У Эдж-Сіці аварыя падчас падводнага рамонту сантэхнічнымі службамі ў гарадзкой гавані прыводзіць да таго, што заблякаваны куфар выламваецца, вызваляючы драўляную маску, якая знаходзіцца ўнутры яго. Аматар мультфільмаў Стэнлі Іпкіс (Джым Керы), няўпэўнены банкаўскі працаўнік, які робіць у мясцовым банку Эдж-Сіці, часьцяком ёсьць аб’ектам жартаў амаль усіх навокал, акрамя свайго калегі і найлепшага сябра Чарлі Шумакера (Рычард Джэні). Тым часам бандыт Дорыян Тайрэл (Пітэр Грын), уладальнік начнога клюбу «Кока Бонга», плянуе зрынуць свайго боса Ніка (Арэстэс Матасэна). Аднойчы Тайрэл адпраўляе сваю асьляпляльную сяброўку сьпявачку Тыну Карлайл (Кэмэран Дыяс) у банк Стэнлі, каб прыстарацца плянам банкаўскага будынку, рыхтуючыся да ягонага рабаваньня.

Стэнлі вельмі прыцягвае Тына, і яна, здаецца, адказвае яму ўзаемнасьцю. Ня маючы магчымасьці ўвайсьці ў «Кока Бонга», каб паглядзець, як Тына выступае, і пасьля таго, як ягоны няспраўны аўтамабіль зламаўся падчас руху дадому, Стэнлі ў адчаі азіраецца праз гаваньскі мост, разважаючы, што рабіць у ягоным няшчасьці. Аднак Стэнлі бачыць маску каля гарадзкой гавані. Вярнуўшыся ў сваю кватэру, ён накладвае маску на твар, і гэта ператварае яго ў прывабнага, хітрага зь зялёным тварам пэрсанажа, вядомага як Маска, які здольны мультыплікацыйна зьмяняць сябе і навакольле паводле свайго жаданьня. Зьяўляючыся Маскай, Стэнлі аддаецца разгулу ў горадзе, прыніжаючы некалькіх сваім катавальнікаў, у тым ліку мэханікаў, якія перадалі яму няспраўны аўтамабіль і грубую, тэмпэрамэнтную місіс Пінман (Нэнсі Фіш), у якой ён арандуе кватэру.

Наступнай раніцай Стэнлі сустракае дэтэктыва лейтэнанта Мітча Келаўэя (Пітэр Рыгерт) і рэпартэра Пэгі Брант (Эмі Ясбэк), абодва расьсьледуюць дзейнасьць Маскі ўчора ўвечары. Каб атрымаць сродкі, неабходныя дзеля выступленьня Тыны, Стэнлі зноў апранае маску і робіць рэйд у банк, ненаўмысна сарваўшы плян Тайрэла. У «Кока Бонга» Стэнлі пышна танчыць з Тынай, якую ў выніку цалуе. Тайрэл пачынае паляваньне на Маску.

КрытыкаРэдагаваць

На Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг 77%, заснаваны на аглядах 53 крытыкаў, зь сярэднім рэйтынгам 6,47/10. Паводле агульнага агляду адзначаецца, што фільм б’е міма, магчыма, больш чым прапляе ў цэль, але маніякальна выбуховая ігра Джыма Керы, раскудлачаная прывабнасьць Кэмэран Дыяс і агульная мультыплікацыйная скіраванасьць фільму ўтрымліваюць «Маску» на плаве. Metacritic даў фільму сярэднеўзважаны бал 56 з 100 магчымых на аснове водгукаў 12 крытыкаў, якія паказваюць сярэднія водгукі[5].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б ČSFD — 2001.
  2. ^ выгрузка зьвестак FreebaseGoogle.
  3. ^ Person Profile // IMDb — 1990.
  4. ^ Box Office Mojo — 1999.
  5. ^ «The Mask». Metacritic.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць