Джым Керы
Джэймз Юджын «Джым» Керы (па-ангельску: James Eugene «Jim» Carrey; 17 студзеня 1962, Ньюмаркет, правінцыя Антарыё, Канада) — амэрыкана-канадзкі кінаактор-камэдыянт, сцэнарыст, прадусар, вядомы па фільмах «Маска», «Эйс Вэнтура: Вышук хатніх жывёлаў», «Эйс Вэнтура: Калі кліча прырода», «Тупы і яшчэ тупейшы», «Ілжэц, хлус», «Брус Усемагутны», «Шоў Трумана», «Чалавек на Месяцы», «Вечнае зьзяньне чыстага розуму». Адзін з самых высокааплатных комікаў ЗША. Першая галоўная роля — Марк Кендал ў фільме «Аднойчы ўкушаны».

Уладальнік двух «Залатых Глёбусаў» — за ролі ў фільмах «Шоў Трумана» і «Чалавек на Месяцы», намінант на шэсьць «Залатых Глёбусаў». Уладальнік 11 розных прэміяў MTV Movie Awards, намінант на прэмію BAFTA, а таксама ўладальнік шэрагу іншых прэміяў. Ён таксама атрымаў высокую ацэнку за драматычную ролю Джэфа Пічырыла ў трагікамэдыйным сэрыяле «Жартую». «The Guardian» назваў яго адным зь лепшых актораў, які ніколі не атрымліваў намінацыі на «Оскар»[1].
Не зважаючы на тое, што Кэры больш вядомы дзякуючы ролям у якасьці камэдыйнага актора, ён меў посьпех у драматычных ролях. Ягоная першая драматычная роля вартая ўвагі ёсьць галоўная роля ў зьнятым па тэлебачаньні фільме «Жыцьцё на Мэйпл-Драйв» (1992).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Oscars: the best actors never to have been nominated». The Guardian.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьДжым Керы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў