Масанд
Масанд, Масэнд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Масанд лац. Masand | |
Masenda | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Mass + суфікс з элемэнтамі -нд- (-nd-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Масэнд |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Масанд» |
Паходжаньне
рэдагавацьМасэнда (Masenda) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова маз- (мез-, мас-) (імёны ліцьвінаў Мажэйка, Мажэла, Мазгіль; германскія імёны Mazecha, Mazela, Mesgilo) узыходзіць да гоцкага *Matja 'есьці, ядун'[2], стараверхненямецкага maz 'ежа'[3] (беларускае мажны[a] 'рослы, поўны, моцнага целаскладу; тоўсты').
У Польшчы ў 1783 годзе адзначалася прозьвішча Mazantowicz[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Troianus Masendewicz (1697 год)[5]; Giergius Masądowicz (1700 год)[5]; Gieorgius Mosendowicz (1703 год)[5]; Franciszek Masandowicz (1796 год)[6].
Носьбіты
рэдагавацьМасандовічы (Masondowicz) гербу Самсон — літоўскі шляхецкі род[7][8] з Ковенскага павету[9].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Параўн.: муж > мужны, вежа > вежны і пад.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1107.
- ^ Schonfeld M. Wörterbuch der altgermanischen personen-und völkernamen. — Heidelberg, 1911. S. 166.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1119.
- ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 2: H—Mą. — Kraków, 2009. S. 434.
- ^ а б в Pasvalio Šv. Jono Krikštytojo parapijos jungtuvių įrašai 1697—1705 m., Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ^ Lebedys J. Lietuvių kalba XVII—XVIII a. viešajame gyvenime. — Vilnius, 1976. P. 188.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на М, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Uruski S. Rodzina, herbarz szlachty polskiej. T. 10. — Warszawa, 1913. S. 259.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 4. — Rzeszów, 2001. S. 139.