Мар’ян Янкайтыс

польскі актор, рэжысэр, скульптар

Мар’ян Янкайтыс (па-польску: Marian Jonkajtys; 20 траўня 1931, Аўгустаў — 4 красавіка 2004, Варшава) — польскі актор, тэатральны рэжысэр, паэт, скульптар, пэдагог. Заснавальнік і шматгадовы дырэктар варшаўскага тэатру «Рампа».

Мар’ян Янкайтыс
Дата нараджэньня 20 траўня 1931(1931-05-20)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 4 красавіка 2004(2004-04-04)[1] (72 гады)
Месца сьмерці
Занятак актор, тэатральны рэжысэр
Сябра ў Зьвяз сыбіракоў[d]
Узнагароды
IMDb ID nm3468814

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Бацька — Геранім Янкайтыс — у кастрычніку 1939 року арыштаваны і закатаваны НКУС. Старэйшы брат Мар’яна — падхарунжы Войска Польскага Браніслаў — загінуў у верасьні 1939 падчас бітвы з савецкімі войскамі. 13 красавіка 1940 року маці Марыю, Мар’яна, ягонага брата Яна і чатырох сёстраў: Гелену, Гражыну, Зоф’ю і Тэрэсу — вывезьлі ў калгас у Паўночным Казахстане, у ваколіцы Петрапаўлаўску і Какшатаў.

У Польшчу сям’я змагла вярнуцца толькі праз 6 гадоў катаргі, 30 сакавіка 1946. Пасялілілся ў Варшаве, дзе Мар’ян пайшоў у Агульнаадукацыйны ліцэй імя Баляслава Ліманоўскага. Скончыўшы, у 1950—1952 роках вывучаў русістыку на Філялягічным факультэце Варшаўскага ўнівэрсытэту, а пасьля паступіў у Дзяржаўную вышэйшую тэатральную школу (ДВТШ) імя Аляксандра Зэльвяровіча (на эстрадна-акторскім аддзяленьні). Скончыў навучаньне з адзнакаю ў 1957.

У 1957—1959 роках выступаў у варшаўскім тэатры «Buffo», у 1959—1961 — у тэатры «Syrena», у 1961—1969 — у Народным тэатры і Новым тэатры. У 1961 быў рэжысэрам першага Конкурсу польскай песьні ў Варшаве. У 1965 разам з Войцехам Млынарскім, Ежы Дэрфэлем і Рэнай Рольскай заснаваў тэатрык «Dreszczowiec». Быў канфэрансье на Фэстывалі савецкай песьні ў Зялёнай Гуры.

У 1974 зарганізаваў музычна-эстрадны Тэатар на Таргоўку (будучая «Рампа») і быў ягоным галоўным дырэктарам і мастацкім кіраўніком. 27 гадоў выкладаў у ДВТШ курс інтэрпрэтацыі эстраднай песьні.

Па ўвядзеньні ваеннага стану звольнены з пасады дырэктара тэатру. Не жадаючы граць акторскія ролі, заняўся мэталаплястыкай і дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам (здаў рамесьнічкі экзамэн). У скульптуры й інкрустацыі мэталам драўляных абразоў і помнікаў яму дапамагала жонка, сьпявачка Рэна Рольская, якая таксама сышла з эстрады.

Пасьля 1989, калі быў адноўлены Зьвяз сібіракаў, пісаў вершы, пераважна прысьвечаныя пакутам польскіх сасланцаў у Сібіры і ў Казахстане.

Памёр у Варшаве, пахаваны на камунальных Павонзкаўскіх могілках.

У 1965 року ажаніўся з Рэнай Рольскай. У 1972 у іх нарадзіўся сын Гжэгаж, аўтар вокладак ды ілюстрацый амаль да ўсіх кніг свайго бацькі.

У 2005 адной з вуліцаў у цэнтры Аўгустава нададзенае імя Мар’яна Янкайтыса.

Прэміі і ўзнагароды

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць