Марыя Мамашук
Мары́я Русла́наўна Мамашу́к (нарадзілася 31 жніўня 1992 году, Зябраўка, Гомельскі раён, Гомельская вобласьць, Беларусь) — беларуская спартоўка-барэц вольнага стылю. Майстар спорту Беларусі міжнароднай клясы. Чэмпіёнка Эўропы 2016 году, чэмпіёнка Эўропы сярод моладзі 2015 году, бронзавы прызэр Эўрапейскіх гульняў 2015 году. Срэбны прызэр Алімпійскіх гульняў 2016 году
Марыя Мамашук | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пэрсанальная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзілася | 31 жніўня 1992 (32 гады) Зябраўка, Гомельскі раён, Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Прафэсійная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Спэцыялізацыя | вольная барацьба | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і мэдалі
|
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНа пачатку праходзіла падрыхтоўку ў ДЮСШ ВРЗ у г. Гомель.
Срэбраны прызэр чэмпіянату Эўропы сярод кадэтаў 2009 году ў Зрэняніне ў вагавай катэгорыі да 63 кг. Срэбраны прызэр чэмпіянату Эўропы сярод юніёраў 2012 году ў Загрэбе. Бронзавы прызэр летняй Унівэрсыяды 2013 году ў Казані. У тым жа годзе на Чэмпіянаце сьвету заняла 9-е месца, на чэмпіянаце Эўропы прайграла ў першым крузе.
На чэмпіянаце сьвету 2014 году заняла 7-е месца. У тым жа годзе стала срэбраным прызэрам чэмпіянату Эўропы і бронзавым прызэрам Міжнароднага турніру «Цыялкоўскі». На чэмпіянаце сьвету 2015 году заняла 10-е месца. Бронзавы прызэр Эўрапейскіх гульняў 2015 году ў Баку ў вагавой катэгорыі да 63 кг. У тым жа годзе стала чэмпіёнкай Эўропы сярод моладзі. На Гран-пры Нямеччыны заваявала бронзавы мэдаль, а на Poland Open — залаты. На чэмпіянаце Эўропы 2016 году ў Рызе заваявала залаты мэдаль у вагавой катэгорыі да 69 кг.
Удзельніца Алімпіяды ў Рыю-дэ-Жанэйру (2016), дзе выйшла ў фінал у вагавай катэгорыі да 63 кг. У барацьбе за золата правяла паядынак зь японкай Рысака Каваі, прайграла зь лікам 0:6 і стала срэбранай прызэркай Алімпіяды[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Беларуская спартоўка-барэц Марыя Мамашук здабыла срэбра на Алімпіядзе ў Рыа(недаступная спасылка), Intex-press, 19.08.2016
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМарыя Мамашук — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў