Марыя Багушэвіч
Марыя Багушэвіч, партыйныя мянушкі: Рэгіна, Ванда, Вянеда (нар. 4 студзеня 1865 году ў вёсцы Цапэрка Слуцкага павету Менскай губэрні — пам. у 1887 годзе ў Краснаярску) — беларуская рэвалюцыянэрка.
Марыя Багушэвіч | |
Дата нараджэньня | 4 студзеня 1865[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1887[2][3][4] |
Месца сьмерці | |
Занятак | публіцыстка, настаўніца |
Навуковая сфэра | настаўнік |
Бацька | Уладзімір Багушэвіч[d] |
Маці | Генрыка з Медушэўскіх[d] |
Пахадзіла зь зьбяднелай дваранскай сям’і, была ўнучкай сястры Тадэвуша Касьцюшкі[5]. Яе бацька Уладзімер Багушэвіч удзельнічаў у паўстаньні 1863 году[6]. Сям’я была таксама зьвязаная з родам Францішка Багушэвіча[7]. Нарадзілася й да 10 гадоў жыцьця пражывала ў вёсцы Цапэрка ў Слуцкім павеце. У 1874 годзе яе бацькі прадалі гаспадарку й пераехалі ў Варшаву[8]. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы працавала прыватнай настаўніцай[9].
Дзейнічала ў партыі «Пралетарыят». Пасьля арыштаваньні расейцамі шматлікіх сярод сяброў арганізацыі ў 1884 годзе, стала на чале Цэнтральнага камітэту партыі[10]. Арыштаваная ў ноч 29 на 30 верасьня 1885 году[11], была зьмешчаная ў Х Павільён Варшаўскае цытадэлі. У траўні 1887 году пакарана высылкаю на 5 гадоў у Сыбір[5][11]. У дарозе вяла «Дзёньнікі». Не даехаўшы да месца ссылкі, памерла ў краснаярскай перасыльнай турме.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Bibliothèque nationale de France Maria Bohuszewiczówna // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Maria Bohuszewiczówna // Faceted Application of Subject Terminology
- ^ Maria Stefania Bohuszewiczówna // NUKAT — 2002.
- ^ Maria Bohuszewiczówna // MAK (пол.)
- ^ а б Feliks Kon, Narodziny wieku: wspomnienia, Książka i Wiedza, 1969, s. 631. (пол.)
- ^ Przegląd nauk historycznych i spolecznych, Tom 4, Łódzkie Towarzystwo Naukowe, 1954, s. 417. (пол.)
- ^ Корнилович Э.А. Беларусь: созвездие политических имен. - Минск: ФУАинформ, 2009. ISBN 978-985-6721-98-7 - С.86.
- ^ Maria Bohuszewiczówna, Pamiętnik, oprac. Dioniza Wawrzykowska-Wierciochowa, Zakład im. Ossolińskich, Wrocław 1955 s. 37. (пол.)
- ^ Władysław Pobóg-Malinowski, Najnowsza historia polityczna Polski, Tom 1, Gryf Printers, 1967, s. 242. (пол.)
- ^ Tadeusz Manteuffel, Historia Polski. Tom III. Część 1, Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1970, s. 510. (пол.)
- ^ а б Stefan Król, Cytadela Warszawska, Książka i Wiedza, Warszawa 1978, s. 178. (пол.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Маракоў, Леанід. Багушэвіч Марыя Уладзіміраўна Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794-1991 Праверана 28 сьнежня 2009 г.