Марыям Асламазян

савецкая мастачка

Марыя́м Асламазя́н (па-армянску: Մարիամ Ասլամազյան) — савецкая і армянская мастачка. Прызнаная народным мастаком Армянскай ССР (1965) і народным мастаком Савецкага Саюза (1990).

Марыям Асламазян
Дата нараджэньня 20 кастрычніка (2 лістапада) 1907[1][2][3]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 16 ліпеня 2006(2006-07-16)[4] (98 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак малярка, кераміст
Жанры партрэт
Узнагароды

Гісторыя

рэдагаваць

Нарадзілся недалёка ад сёньняшняга Гюмры. Асламазян называюць армянскай Фрыдай Калё[5], праз ейныя малюнкі традыцыйнай армянскай культуры, яркай мадэрнісцкай палітры, эклектычнаму асабістаму стылю і аўтапартрэтам, якія перадаюць ейны вобраз на традыцыйных армянскіх сукенках. Акрамя таго, яна пасьпяховая і нароўні працавала ў прафэсіі, дзе дамінуюць мужчыны.

Асламазян была вучаніцай Сьцяпана Агаджаняна і Кузьмы Пятрова-Водкіна і зьяўлялася прадстаўніцай армянскай школы дэкаратыўна-планарных карцінаў і партрэтаў-нацюрмортаў, а таксама дасьведчаным керамістам. Насычаныя колеры, прастора і дэкаратыўныя матывы жывапісу Асламазян адлюстроўваюць розныя ўплывы, у тым ліку заходніх мадэрністаў, як то Анры Матыса і Поля Сэзана і ранейшага армянскага авангарду, у склад якога ўваходзілі такія жывапісцы, як Мартырос Сар’ян. Мастачка таксама стварала карціны ў жанры сацыялістычнага рэалізму, чаго тады патрабавалі ад мастакоў таго часу ў СССР. Дзякуючы такому твору, як «Вяртаньне героя» (1943), яна была ўзнагароджаная мэдалём «За абарону Каўказа».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць