Марфаналёгія — разьдзел мовазнаўства, які вывучае заканамернасьці будовы, фанэмнага складу і вар’іраваньня марфэмаў той ці іншай мовы, а таксама сукупнасьць зьяваў марфаналягічнай прыроды, уласьцівых дадзенай мове.

У беларускім мовазнаўстве марфаналёгія не вылучалася ў асобны разьдзел, а зьвесткі аб чаргаваньні фанэмаў зьмяшчаліся або ў марфалёгіі, або ў фанэтыцы. Гэты не спрыяла глыбокаму і сыстэматычнаму вывучэньню беларускай марфаналёгіі. Адзін зь першых дасьледчыкаў — М. С. Трубяцкі.

Задачы марфаналёгіі рэдагаваць

  • Устанаўленьне правілаў спалучэньня марфэмаў у слове.
  • Вывучэньне структуры марфэмаў.
  • Вывучэньне сыстэмы чаргаваньняў.

Такім чынам, аб’ектам марфаналёгіі выступаюць мінімальныя значымыя часткі словаў — марфэмы. Вывучэньнем гэтых жа аб’ектаў займаецца і марфэміка. Аднак марфэміка разглядае функцыянаваньне марфэмаў у слове, а марфаналёгія — будову марфэмаў і правілы іх спалучальнасьці.

Асноўнымі паняцьцямі, якімі апэрыруе марфаналёгія, зьяўляюцца морф, марфэма, аламорф, варыянт марфэмы і субморф.

Літаратура рэдагаваць

  • Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
  • Шакун Л. М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978.
  • Шуба П. П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987.