Морф
Морф – гэта канкрэтнае моўнае ўвасабленьне абстрактнай, абагульненай моўнай адзінкі – марфэмы.
Морф і марфэма Рэдагаваць
Марфэма ўяўляе сабой абагуленую назву структурных частак слова. Марфэма – сукупнасьць морфаў, якія рэпрезэнтуюцца ў розных словаформах аднаго і таго ж слова ці аднакаранёвых словаў. Канкрэтным прадстаўніком (рэпрэзэнтантам) марфэмы зьяўляецца морф. Морф – адна з фармальных разнавіднасьцяў (відазьмяненьняў) марфэмы, якая выступае ў розных словах і словаформах.
Адрозьненьне паміж марфэмай і морфам заключаецца ў тым, што марфэма – паняцьце агульнае (родавае), а морф – паняцьце прыватнае (відавое). Марфэма вычляняецца парадыгматычна, шляхам падбору аднакаранёвых словаў, а морф – сінтагматычна (лінейны ланцужок). Кожная марфэма рэалізуецца ў маўленьні толькі праз канкрэтны морф.
У адну марфэму аб’ядноўваюцца морфы, якія:
- маюць тоесную сэмантыку.
- маюць частковае фармальнае падабенства.
Літаратура Рэдагаваць
- Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
- Шакун Л. М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978.
- Шуба П. П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987.