Варыянты марфэмы — морфы, якія маюць тоеснае значэньне і могуць уступаць у адносіны ўзаемазамяняльнасьці. Знаходзяцца паміж сабой у адносінах свабоднага разьмеркаваньня.

Варыянты марфэмаў у беларускай мове

рэдагаваць
  • Канчаткі я/ё, якія ўжываюцца ў назоўніках для абазначэньня назваў маладых істотаў у форме назоўнага склону адзіночнага ліку (бусьляня/бусьлянё).
  • Канчаткі назоўнікаў жаночага роду ой/ёю, ай/аю, яй/яю 2 скланеньня ў форме творнага склону адзіночнага ліку (рукой/рукою).
  • Канчаткі прыметнікаў ай/ае ў форме роднага склону (добрай ночы/добрае ночы).

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
  • Шуба П. П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987.