Маруга (возера)
Возера
Маруга
Маруга |
Маруга — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Дзісны. Знаходзіцца ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, за 36 км на паўднёвы захад ад места Браслава. Плошча паверхні возера 0,97 км². Даўжыня 0,81 км, найбольшая шырыня 0,71 км. Найбольшая глыбіня дасягае 2,5 м, сярэдняя складае 1,3 м. Аб’ём вады 0,46 млн м³.
Апісаньне
рэдагавацьКатлавіна рэшткавага тыпу, акруглай формы. Схілы катлавіны вышынёй 3—4 м, ва ўсходняй частцы да 10 м. Берагі сплавінныя, на паўночным усходзе пясковыя. Мелкаводзьдзе шырокае. Дно высьцілаецца сапрапэлем, ва ўсходняй і паўночнай частках да глыбіні 1 м трапляюцца пясковыя адклады. Цалкам зарастае, пераважна падводнай расьліннасьцю. У возера ўпадаюць 2 ручаі (у тым ліку зь Відзаўскага возера) і выцякае рака Маруга.
Флёра і фаўна
рэдагавацьУ возеры водзяцца карась, лінь, акунь, шчупак, плотка ды іншыя рыбы[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. С. 305.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 485 с.