Відзаўскае возера

возера ў Віцебскай вобласьці Беларусі
Возера
Відзаўскае
Краіна Беларусь
Плошча 0,97 км²
Плошча вадазбору 4,5 км²
Максымальная глыбіня 20,5 м
Сярэдняя глыбіня 5,27 м
Найбольшая даўжыня 4,07 км
Найбольшая шырыня 0,54 км
Вышыня над узроўнем мора 143
Аб’ём вады 5,11 млн. м³
Каардынаты 55°25′04.73″ пн. ш. 26°38′17.18″ у. д. / 55.4179806° пн. ш. 26.6381056° у. д. / 55.4179806; 26.6381056Каардынаты: 55°25′04.73″ пн. ш. 26°38′17.18″ у. д. / 55.4179806° пн. ш. 26.6381056° у. д. / 55.4179806; 26.6381056
Відзаўскае на мапе Беларусі
Відзаўскае
Відзаўскае
Відзаўскае

Відзаўскае (Відзскае) — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Дрысьвяты. Знаходзіцца ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, за 34 км на паўднёвы захад ад места Браслава, за 1 км на поўнач ад мястэчка Відзаў. Плошча паверхні возера 0,97 км². Даўжыня 4,07 км, найбольшая шырыня 0,54 км. Найбольшая глыбіня дасягае 20,5 м, сярэдняя складае 5,27 м. Аб’ём вады 5,11 млн м³.

Апісаньне

рэдагаваць

Катлавіна складанага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду да паўднёвы ўсход. Схілы стромкія, вышынёй большай за 20 м, у паўднёвай частцы стромкі абразійны абрыў. Падводная частка катлавіны складаецца з 3 плёсаў — мелкаводнага ўсходняга, карытападобнай формы з шырокай літаральлю (да 30 м) заходняга і найбольш складанай будовы цэнтральнага з выспай (плошча 0,4 га) і мельлю. Большасьць берагоў зьліваецца з схіламі катлавіны, у асобных месцах абалона шырынёй да 10 м. Мелкаводзьдзе пясковае, глыбей — глей. Возера злучаецца пратокай з возерам Сэкламі, выцякае ручай у возера Маругу.

Флёра і фаўна

рэдагаваць

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, краснапёрка, акунь, лінь ды іншыя рыбы, сустракаецца вугор[1].

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 451.

Літаратура

рэдагаваць