Марк Шнэйдэрман

беларускі дырыгент, кампазытар, музычны пэдагог

Марк Эмануі́лавіч Шнейдэрма́н (16 сакавіка 1898, Жытомір, Валынская губэрня — 15 чэрвеня 1981, Менск, Беларуская ССР) — беларускі дырыгент, кампазытар, музычны пэдагог. Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР (1940).

Марк Шнэйдэрман
па-ўкраінску: Марк Эмануілавіч Шнейдэрма́н
Дата нараджэньня 16 сакавіка 1898(1898-03-16)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 15 чэрвеня 1981(1981-06-15) (83 гады)
Месца вучобы
Занятак кампазытар, дырыгент, пэдагог
Месца працы
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Шнэйдэрман.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1930 року скончыў Ленінградзкую кансэрваторыю, кляс Мікалая Малько(ru), Аляксандра Гаўка(ru). З 1935 (зь перапынкамі) дырыгент Дзяржаўнага тэатру опэры і балету Беларусі. У 1947—1957 роках мастацкі кіраўнік і галоўны дырыгент сымфанічнага аркестру Беларускай філярмоніі. Адначасова ў 1936—1971 роках (зь перапынкамі) выкладаў у Беларускай кансэрваторыі (з 1939 дацэнт).

Творчасьць

рэдагаваць

На беларускай сцэне пад ягоным музычным кіраўніцтвам пастаўленыя опэра «Міхась Падгорны» Яўген Цікоцкага, балет «Салавей» Міхаіла Крошнера (абодва 1939) і інш. Аўтар музыкі для сымфанічнага аркестру, у тым ліку увэртуры (1939), п’есаў для фартэпіяна з аркестрам (1953), для аркестру беларускіх народных інструмэнтаў (1939), песьняў, балядаў, рамансаў, музыкі для дзяцей, апрацовак беларускіх народных песьняў ды інш.

Прэміі і ўзнагароды

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Дз. М. Жураўлёў ШНЕЙДЭРМА́Н Марк Эмануілавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2003 Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — С. 447.
  • Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 7: Снегирь ― Ящерицын / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2008.