Марк Манэ, Мардэхай Цьві Манэ (1859, Радашкавічы, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Маладэчанскі раён — 1886, Радашкавічы) — беларуска-габрэйскі пісьменьнік, паэт-лірык, мастак. Пісаў на іўрыце.

Мардэхай Цьві Манэ
па-габрэйску: מרדכי צבי מאנה
на ідышы: מרדכי צבי מאנע
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Марк Маісеевіч Манэ
Псэўданімы Ха-Мэцаер
Нарадзіўся 5 траўня 1859(1859-05-05)[1][2]
Памёр 15 кастрычніка 1886(1886-10-15)[1][2] (27 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, паэт-лірык, мастак
Мова іўрыт

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў 1859 годзе ў Радашкавічах Віленскай губэрні ў сям’і беднага мэламэда. Атрымаў традыцыйную габрэйскую рэлігійную адукацыю.

Калі Манэ мінула 13 гадоў, бацька адправіў яго ў Менск для паступленьня ў адну зь мясцовых ешываў. Бацькі, выявіўшы яго здольнасьці да маляваньня, адправілі без усялякіх сродкаў у Вільню, дзе знаходзілася мастацкая школа. Знаходзячыся ў Вільне самастойна вывучыў расейскую й нямецкую мовы і агульныя навукі.

Скончыўшы мастацкую школу ў 1880 годзе, паехаў у Санкт-Пецярбург, дзе быў прыняты ў Акадэмію мастацтваў. З 1884 году жыў у Варшаве. У 1884 годзе зьявіліся першыя сымптомы фатальнай хваробы — сухотаў. Вярнуўся на радзіму, дзе ў 1886 годзе памёр.

Творчасьць

рэдагаваць

У годы вучобы ў Імпэратарскай Акадэміі мастацтваў публікаваў вершы (пісаў пад псэўданімам Ха-Мэцаер), мастацтвазнаўчыя й літаратуразнаўчыя артыкулы ў выданьнях на іўрыце: «Гамэліц» і «Ха-Цэфіра».

У 1896 годзе выдавецтва Тушыя выпусьціла поўны збор складаньняў у дзьвюх частках.

Ушанаваньне памяці

рэдагаваць

Яго імем названыя вуліцы ў Тэль-Авіве, Хайфе і Рамат-Гане.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Марк Манэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Mordecai Ẓevi Manne // Faceted Application of Subject Terminology
  2. ^ а б Mordechaj Cwi Mane // MAK (пол.)