Марк Горншуг
Марк Горншуг (па-нямецку: Marc Hornschuh; нарадзіўся 2 сакавіка 1991 году, Дортмунд, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, які выступае за швайцарскі клюб «Цюрых» на пазыцыі абаронцы.
Марк Горншуг | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 сакавіка 1991[1][2] (32 гады) | |
Рост | 188 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Цюрых | |
Нумар | 16 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2015 2012 2015 2015—2020 2020—2021 2021— |
Барусія Дортмунд II → Інгальштат-04 (арэнда) Франкфурт Санкт-Паўлі Гамбург II Цюрых |
100 (3) 2 (0) 0 (0) 56 (2) 10 (0) 35 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ераРэдагаваць
КлюбнаяРэдагаваць
Доўгі час выступаў за другую каманду «Барусіі» з Дортмунду, за якую правёў 72 сустрэчы й забіў 2 галы, потым быў выкліканы ў галоўную каманду, але за яе так і не дэбютаваў. У 2012 годзе быў адданы ў арэнду ў «Інгальштат-04». Сэзон 2012—2013 гадоў правёў у «Барусіі» (Дортмунд). Па амплюа абаронец, можа згуляць у цэнтры абароны, а таксама правага абаронца й абарончага паўабаронца.
МіжнароднаяРэдагаваць
Горншуг гуляў за зборныя Нямеччыны розных узростаў.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Marc Hornschuh // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б Marc Hornschuh // As (гішп.) — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Профіль на афіцыйным сайце «Барусіі» Дортмунд
- Профіль на сайце Kicker.de