Маргва
рака ў Беларусі
Маргва — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Бярозаўкі (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 36 км. Плошча вадазбору 159 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2‰. Выдатак вады ў вусьці каля 1 м³/с.
Маргва | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Стураўшчыны |
Вусьце | Бярозаўка |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 36 км |
Злучаецца пратокай з возерам Царкавішчам. На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Мосар.
Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Стураўшчыны. Вадазбор у межах Сьвянцянскіх градаў і Полацкай нізіны. Упадае ў Бярозаўку каля вёскі Панфілаўшчыны. Даліна ракі пераважна трапэцападобная, схілы спадзістыя, абалона двухбаковая. Рэчышча (з выняткам дзялянак Дзеркаўшчына — Альховікі і Ракаўцы — Гатоўкі) каналізаванае, шырыня ў вярхоўі 2—3 м, у нізоўі да 9 м[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. С. 298.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 485 с.