Маратга

(Перанакіравана з «Маратха»)

Маратга, альбо Імпэрыя маратгаў ці Канфэдэрацыя маратгаў (मराठा साम्राज्य) — буйная індуісцкая дзяржава, створаная ў 1674 годзе маратгамі на чале з Шываджы на тэрыторыі сучаснага штату Магараштра і прылеглых да яго землях. Сталіца — Райгад.

Маратга
मराठा साम्राज्य
[[Імпэрыя Вялікіх Маголаў|]] [[Файл:|30px|border]]
1674—1820 [[Файл:|border|30пкс]] [[Брытанская Індыя|]]
Сьцяг Маратга
Сьцяг
Месцазнаходжаньне Маратга

Дзяржава маратгаў у пэрыяд росквіту

Афіцыйная мова Маратгі
Сталіца Райгад, Пуна
Форма кіраваньня Манархія
Гісторыя
 • Стварэньне дзяржавы
 • Уваходжаньне ў склад Брытанскай Індыі

21 красавіка 1674
21 верасьня 1820
Плошча
 • агульная

2 800 000 км²
Насельніцтва
 • агульнае (1700)

150 000 000 чал.

Пачынальна з кіраваньня ўнукаў Шываджы ў дзяржаве маратгаў нарастаюць цэнтрабежныя тэндэнцыі. Пра сваю самастойнасьць ад пэшвы (першага міністра) аб’яўляюць намесьнікі Бэрара (з цэнтрам у Нагпуры) і Малвы (з цэнтрам у Індауры). У 1720-я і 1730-я гады валадарствы маратгаў ператвараюцца ў кааліцыю княстваў маратгаў, ці ледзь не найдужэйшым зь якіх становіцца Гваліяр.

У 1761 годзе ўладары маратгаў патрывалі зруйнавальную паразу пад Паніпатам ад аўганскіх войскаў Агмад-Шага Дурані. У новай палітычнай сытуацыі князі маратгаў прыняліся за перадзел сваіх валадарстваў: гваліярсій раджа заняў Дэлі, а кіраўнік Малвы прысвоіў частку Раджастгану і Пэнджабу.

Гэтымі звадамі не прамінула скарыстацца Брытанская Ост-Індзкая кампанія. Падчас трох англа-маратгскіх войнаў (1775—1782, 1803—1805, 1817—1818) брытанцы адабралі ў маратгаў Дэлі і некаторыя іншыя тэрыторыі, а самі князі ператварыліся ў васалаў Ост-Індзкае кампаніі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Маратгасховішча мультымэдыйных матэрыялаў