Мантэгайлішкі
Мантэгайлішкі (лет. Mantagailiškis) — вёска ў Летуве, каля ракі Апашчы. Уваходзяць у склад Шырвенскага староства Біржаўскага раёну Панявескага павету.
Мантэгайлішкі лац. Mantegajliški | |
лет. Mantagailiškis | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Панявескі |
Раён: | Біржаўскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 56°12′50″ пн. ш. 24°41′20″ у. д. / 56.21389° пн. ш. 24.68889° у. д.Каардынаты: 56°12′50″ пн. ш. 24°41′20″ у. д. / 56.21389° пн. ш. 24.68889° у. д. |
Мантэгайлішкі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьМантыгель (Montigel) і Гайламунд (Gailamunds, Geilmundus) — імёны германскага паходжаньня[1][2][3]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Мантыгайла складаецца з фармантаў -монт- (-мунт-), які паходзіць ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі', і -гайл- (-гел-), які паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[4]. Такім парадкам, імя Мантыгайла азначае «жвавая гарлівасьць»[5].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[6], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[7]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[8].
Гісторыя
рэдагавацьУ пачатку XX ст. Мантэгайлішкі ўваходзілі ў склад Панявескага павету Ковенскай губэрні[9].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1902 год — 51 чалавек у сядзібе Мантэгайлішкіх і 45 чалавек у маёнтку Мантэгайлішкіх[10]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 119.
- ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 64.
- ^ Meyer-Lübke W. Romanische Namenstudien. I. Die altportugiesischen Personennamen germanischen Ursprungs // Sitzungsberichte der Philosophisch-Historischen Classe der Kaiserlichen Akademie der Wissenschaften. Bd. 149. — Wien, 1905. S. 71.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 352.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 321.