Маляшы́ (па-польску: Malesze, па-падляску: Malisế[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Вышкі.

Маляшы
польск. Malesze
Маляшы
Першыя згадкі: 1540
Мясцовая назва: Malisê
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Вышкі
Насельніцтва: 121 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-100
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°47′38.0″ пн. ш. 22°57′47.9″ у. д. / 52.793889° пн. ш. 22.963306° у. д. / 52.793889; 22.963306Каардынаты: 52°47′38.0″ пн. ш. 22°57′47.9″ у. д. / 52.793889° пн. ш. 22.963306° у. д. / 52.793889; 22.963306
Маляшы на мапе Польшчы
Маляшы
Маляшы
Маляшы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вёска знаходзіцца на заходняй мяжы этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам[a], праваслаўныя (прыход сьвятых Пятра і Паўла на месцы). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны ў Лубіне Касьцельным[3]).

Гісторыя

рэдагаваць

Маляшы былі заснаваныя ў час валочнай памеры ў бранскім старастве. З самога пачатку былі засляная беларускімі мужыкамі пасярод ранейшых вёскаў, у якіх пражывала польская дробная шляхта. Тутэйшыя мужыкі працавалі ў фальварку ў Буйнове.[2]. Вёска была аддваная бранскімі старастамі ў арэнду акалічнай шляхце. Здаўна існавала тут царква, якой прыналежалі 2 валокі зямлі[4]. Амаль поўнасьцю была зруйнаваная ў час швэдзкіх войнаў паловы 17 ст. (засталіся тут толькі 3 сям'і), але пасьпяхова адбудоўвалася і ў 1740 г. былі тут 41 хаты[2]. У другой палове 19 ст. царскімі ўладамі была заснаваная маляшоўская воласьць, якая праіснавала да 1915 г.[4]. У міжваенны пэрыяд Маляшы прыналежалі да гміны Тапчэва Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 285 жыхары (76 каталікоў, 195 праваслаўных і 14 юдэяў; палякамі лічыліся 71 жыхар, беларусамі 198, 14 жыдамі і 2 расейцамі[5]. У 1944 г. тутэйшая царква (пабудаваная ў 1870 г.) была зьнішчаная немцамі, новая царква была пабудаваная прыхаджанамі толькі ў 1954 г.. Пасьля вайны кля 20 сем'яў выехала з Маляшоў у Савецкі Саюз[2].

  1. ^ Падляская мова жыхароў Маляшоў характэрная наяўнасьцю мазурэньня — фанэтычнага зьявішча распаўсюджанага пасярод мазавецкіх дыялектаў польскай мовы (шыпячыя зычныя пераходзяць у сьвісьцячыя). Зьявішча прысутнічае ў назве вёскі — замест агульнападляскага Mališê атрымоўваецца Malisê .

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Маляшысховішча мультымэдыйных матэрыялаў