Макс Бірбам (24 жніўня 1872, Лёндан20 траўня 1956, Рапала, Генуя) — ангельскі эсэіст, парадыст і карыкатурыст.

Макс Бірбам
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 24 жніўня 1872(1872-08-24)[1][2][3][…]
Памёр 20 траўня 1956(1956-05-20)[2][3][5][…] (83 гады)
Пахаваны
Бацькі Julius Beerbohm[d][7][8]
Eliza Draper[d][7][8]
Сужэнец Elisabeth Jungmann[d][8] і Florence Kahn[d][8]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці карыкатурыст, паэт, навэліст, эсэіст, акварэліст, маляр, літаратурны крытык, ілюстратар, журналіст, комік, малявальнік, пісьменьнік
Мова лацінская мова і ангельская мова[9]
Узнагароды
рыцар-бакаляўр

Біяграфія рэдагаваць

Атрымаў элітную адукацыю, паступіў у Оксфардзкі ўнівэрсытэт. Там ён пазнаёміўся з Оскарам Ўайльдам і яго асяродкам дзякуючы брату Гэрбэрту Бірбаму Тры, вядомаму актору. Па заканчэньні каледжа ён выяўляў схільнасьць да дэндызму і гумарыстыкі.

У 1893 годзе Бірбам пазнаёміўся з мастаком Ўільямам Ротэнстайнам, а той у сваю чаргу прывёў яго да Обры Бэрдсьлі і іншых сяброў літаратурных і мастацкіх колаў, блізкіх да выдавецтва «Бодлі Хэд». У Оксфардзе Бірбам не выказваў асаблівай стараннасьці ў навучаньні, але стаў даволі вядомым дзякуючы сваім стасункам з рознымі вядомымі людзьмі. У той жа час ён пачаў дасылаць свае артыкулы і карыкатуры ў разнастайныя лёнданскія выданьні, якія з энтузіязмам прымаліся. У 1894 годзе ўзыходзячай зоркай ангельскай літаратуры ён скончыў Оксфард без аніякай навуковай ступені.

Актыўна друкаваўся ў «Жоўтай кнізе», дзе адзін час Обры Бэрдсьлі быў рэдактарам. У 1896 годзе выйшаў зборнік яго эсэ «Творы Макса Бірбама» (па-ангельску: The Works of Max Beerbohm). У 1897 годзе ён зьмяніў Джорджа Бэрнарда Шоў на пасадзе тэатральнага крытыка «Saturday Review», дзе прапрацаваў да 1910 году. У тым жа 1910 годзе Макс Бірбам ажаніўся і разам з жонкай зьехаў у Італію. Там ён пражыў большую частку свайго жыцьця, толькі на непрацяглы час наведваючыся ў Ангельшчыну.

З 1935 году М. Бірбам вёў перадачы пра аўтамабілі, экіпажы і канцэртныя залі на BBC, пазьней яны выйшлі асобнай кніжкай.

М. Бірбам у асноўным вядомы дзякуючы такім сваім творам, як «Калядная гірлянда» (цыкль пародый на літаратурныя стылі сучасьнікаў), сатырычны раман пра жыцьцё Оксфарда «Зулейка Добсан», зборнік навэлаў «Сямёра мужчын», куды ўваходзіць «Энох Сомс», а таксама сваімі шматлікімі карыкатурамі на сучасьнікаў і мастацкімі ілюстрацыямі.

Памёр Макс Бірбам ва ўзросьце 83 гадоў у Італіі. Яго прах захоўваецца ў саборы Сьвятога Паўла ў Лёндане.

Беларускія пераклады рэдагаваць

Паасобныя творы М. Бірбама на беларускую пераклала Юлія Цімафеева.

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Riewald J. G. Sir Max Beerbohm, Man and Writer: A Critical Analysis with a Brief Life and Bibliography. The Hague: M. Nijhoff; Brattleboro: Stephen Greene Press, 1953
  • Cecil D. Max: A Biography of Max Beerbohm. Boston: Houghton Mifflin, 1964 (переизд. 1985)
  • Viscusi R. Max Beerbohm, or, The Dandy Dante: rereading with mirrors. Baltimore: Johns Hopkins UP, 1986
  • Danson L. Max Beerbohm and the Act of Writing. Oxford: Clarendon Press; New York: Oxford UP, 1989
  • Hall J.N. Max Beerbohm: A Kind of a Life. New Haven: Yale UP, 2002

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць