Максім Лукашэвіч

беларускі футбаліст

Максім Лукашэвіч (нар. 28 сакавіка 1992 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.

Максім Лукашэвіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 сакавіка 1992(1992-03-28)[1] (32 гады)
Рост 180 см
Вага 79 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012 Менск 2 (0)
2013 Таўрас Таўрогі 24 (3)
2014 Таўрас Таўрогі 13 (10)
2014 Рэчыца-2014 10 (0)
2015 Шылуце[d] 26 (21)
2016—2017 Паланга 36 (24)
2017 Каралас Клайпеда[d] 16 (14)
2018—2019 Нёман Горадня 18 (0)
2020 Сьвіднік[d] 0 (0)
2020 Смаргонь 12 (1)
2021 Макслайн 0 (0)
2021 Няптунас Клайпеда[d] 12 (9)
Зборныя
2012 Беларусь (да 21) 3 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Пачынаў займацца футболам у родным Койданаве, аднак ужо юнаком трапіў у футбольную школу «Зьмена» (пазьней «Менск»). З 2009 году выступаў за клюбны дубль. У 2012 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 11 чэрвеня 2012 году ў матчы супраць гарадзенскага «Нёмана», выйшаўшы на замену ў другім тайме пры ліку 4:1, аднак пасьля гэтага сталічныя футбалісты прапусьцілі тры галы, і матч скончыўся ўнічыю 4:4. Пазьней згуляў яшчэ толькі адзін матч за асноўны склад. У другой палове 2012 году гуляў за фарм-клюб «Менск-2», пасьля чаго пакінуў «Менск».

У пачатку 2013 году перабраўся ў Летуву, стаўшы гульцом таўроскага «Таўрасу», які ачоліў беларускі адмысловец Аляксандар Бразевіч. Паводле вынікаў сэзону 2013 году «Таўрас» страціў месца ў А-лізе. У першай палове 2014 году гуляў за «Рэчыцу-2014» у беларускай Першай лізе пад кіраўніцтвам Бразевіча, пасьля чаго вярнуўся ў «Таўрас», за які выступаў ужо ў Першай лізе Летувы. У 2015—2017 працягваў выступаць у Першай лізе Летувы, гуляючы за «Шылуце» і «Палангу». Паводле вынікаў сэзону 2017 году «Паланга» перамагла ў другім дывізіёне і прабілася ў A-лігу, аднак Максім у сярэдзіне сэзону пакінуў каманду і стаў гульцом клайпедзкага «Караласа». За тры гады забіў у Першай лізе 59 галоў.

У студзені 2018 году прыбыў на прагляд у гарадзенскі «Нёман» і ў лютым падпісаў зь ім кантракт[2]. У першай палове сэзону 2018 году нярэдка выходзіў у пачатковым складзе, але пазьней пачаў радзей зьяўляцца на полі, выступаючы за дубль. У лістападзе 2018 году падоўжыў кантракт зь «Нёманам»[3]. У сэзоне 2019 году гуляў пераважна за дублюючы склад, зрэдку зьяўляючыся ў асноўнай камандзе. У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Нёман»[4]. У пачатку 2020 году праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспасьпяхова. У сакавіку 2020 году стаў гульцом славацкага клюбу «Сьвіднік», аднак гэтак і не згуляў за яго. У ліпені 2020 году вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад «Смаргоні»[5], дзе рэгулярна зьяўляўся на полі.

У лютым 2021 году стаў гульцом рагачоўскага «Дняпра»[6], які хутка зьмяніў назву на «Макслайн», а ў чэрвені таго ж году зноў апынуўся ў Летуве, далучыўшыся да клайпедскага «Няптунаса»[7]. Выступаў у камандзе да канца сэзону 2021 году.

Міжнародная

рэдагаваць

У сакавіку 2009 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) ў элітным раўндзе чэмпіянату Эўропы. Улетку 2012 года выступаў за зборную Беларусі (да 20 гадоў).

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нёман 2018 Найвышэйшая ліга 14 0