Майсе́й Гі́тлін (па-ангельску: Moses Gitlin; 1897[1], Аляксандрава Кіеўскай губэрні, Расейская імпэрыя — 10 студзеня 1969, Кліўлэнд, Агаё, ЗША) — пратэстанцкі прапаведнік, місіянэр, рэлігійны і грамадзкі дзяяч беларускага замежжа ў ЗША.

Майсей Гітлін
Род дзейнасьці прапаведнік, місіянэр
Дата нараджэньня 1896 або 1897
Месца нараджэньня Аляксандрава, Кіеўская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 10 студзеня 1969
Месца сьмерці Кліўлэнд
Занятак перакладнік
Жонка Клара
Дзеці
  • Эмануэль
  • Фаньні
  • Віва
  • Лявон
  • Гелена

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся 18 ліпеня 1896 году[2] (паводле іншых зьвестак, у 1897 годзе[1]). Паходзіў зь беднай жыдоўскай сям’і, рана страціў бацьку. Пэўны час вучыўся ў хедары, пасьля працаваў памочнікам майстра па пашыве галаўных убораў.

У 1912 пасьля знаёмства з украінскім баптысцкім пастарам Кірычэнкам Майсей Гітлін прыняў хрысьціянскую веру. У 1913 эміграваў у ЗША да старэйшае сястры і пасяліўся ў Нью-Ёрку, дзе неўзабаве прыняў водны хрост. Працаваў па спэцыяльнасьці, у суботы займаўся місіянэрскай працай сярод жыдоў.

Пасьля пераехаў у Філадэлфію, навучаўся ў агульнаадукацыйным унівэрсытэце Тэмпл (1915—1920), потым у Біблейскім інстытуце Вільгельма Фэтлера (Філадэлфія), Біблейскім інстытуце Мудзі(en) (Чыкага). Далучыўшыся да арганізаванага Фэтлерам Таварыства па эвангелізацыі жыдоў у ЗША і Канадзе, у 1921 заняўся місіянэрскай дзейнасьцю і пераехаў у Польшчу (Здалбунаў).

У 1922 узяў шлюб з Кларай, эмігранткай з СССР.

Да 1939 року працаваў місіянэрам у Польшчы, выкладаў на біблійных курсах, стварыў у мястэчку Радасьць (цяпер раён Варшавы) біблійную школу.

Перад пачаткам вайны вярнуўся зь сям’ёй у Амэрыку, дзе прапаведаваў у славянскіх цэрквах ЭХБ у ЗША і Канадзе, выкладаў у Біблейскім інстытуце ў Таронта. У 1944—1945 арганізоўваў біблейскія школы ў Аргентыне і Канадзе. На працягу трох год у 1950-я быў пачэсным пастарам царквы Бэрвін у Чыкага ды выкладаў Слова Боскае[3].

З пачатку 1960-х супрацоўнічаў зь беларускім эмігранцкім пэрыядычным друкам («Бацькаўшчына», «Беларус»), удзельнічаў у працы па перакладзе Бібліі на беларускую мову, быў сябрам Беларускага біблійнага камітэту.

Пахаваны на могілках у Кліўлэндзе.

Меў жонку Клару і прынамсі шасьцёх дзяцей[1].

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Гітлін, Майсей. Нацыянальная Сьведамасьць Апостала Паўлы. — Канада: Б.в., 198?. — С. 12.
  1. ^ а б в Moses Gitlin in the 1940 Census (анг.) Ancestry Праверана 6 лістапада 2012 г.
  2. ^ Релігійныя дзеячы рускага замежжа (рас.)
  3. ^ Історія Церкви Бервин, Чикаго // Посланець правди. — 2013. — № 120. — С. 15.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць