Пераклад Бібліі Станкевіча
Перакла́д Бі́бліі Я́на Станке́віча — пераклад Бібліі на беларускую мову аўтарства Яна Станкевіча ў супрацоўніцтве з гебраістам Майсеем Гітліным.
Сьвятая Бібля | |
---|---|
Поўная назва: | Сьвятая Бібля: Кнігі сьвятога пісьма Старога й Новага закону · З мовы габрэйскае а грэцкае |
Мова: | беларуская |
НЗ выдадзены: | 1970 |
Поўная Біблія апублікаваная: | 1973 |
Аўтар(ы): | Ян Станкевіч, Майсей Гітлін |
Перакладзеная з: | арыгінал |
Мова крыніцы: | габрэйская, грэцкая мовы |
Канон: | пратэстанцкі |
Вэб-старонка: | Часасловец |
Рд. 1:1–3
На пачатку стварыў Бог нябёсы й зямлю. А зямля была́ бяз хормы а пустая, і цемнь была над бяздоньням; і Дух Божы лунаў над відам водаў. І сказаў Бог: «Станься сьвятліня». І сталася сьвятліня. | |
Ян. 3:16
Бо так умілаваў Бог сьвет, што Сына Свайго адзінароднага Ён аддаў, каб кажны, хто вера ў Яго, не загінуў, але меў жыцьцё вечнае. | |
Пераклад быў ініцыяваны «Беларускім Біблійным камітэтам», створаным у 1965 у ЗША з мэтаю выдаць і распаўсюдзіць беларускую Біблію. У склад камітэту ўвайшлі Майсей Гітлін (дырэктар), Янка Станкевіч і Т. Сайка (сябры)[1].
Іхні пераклад складзены паводле пратэстанцкага канону[2] і зроблены з арыгіналу (Стары Запавет — з габрэйскай, Новы Запавет — з грэцкае мовы)[2], тэкстуальна не саступае ў даставернасьці пераўтварэньня клясычным перакладам.
Пераклад быў выдадзены паэтапна. У 1970 годзе быў выдадзены «Новы Закон» (у Нью-Ёрку), у 1973 годзе — уся «Сьвятая Бібля». Абедзьве часткі — тарашкевіцай.
Адной з адметных асаблівасьцяў перакладу зьяўляецца яго насычанасьць архаічнымі старабеларускімі формамі ды нэалягізмамі. Моўны пурызм Янкі Станкевіча зрабіў гэты пераклад цяжкачытэльным. Сучасная літаратурная мова значна адрозьніваецца ад прапанаванага варыянту перакладу[1].
Бібліяграфія
рэдагаваць- НОВЫ ЗАКОН Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста | З мовы грэцкае на вялікалітоўскую (беларускую) нанава перакладзены / Пераклад Я. Станкевіча. — Нью-Ёрк: Вялікалітоўскае (Беларускае) Навуковае Таварыства Пранціша Скарыны, 1970. — 260 с.
- Сьвятая Бібля: Кнігі сьвятога пісьма Старога й Новага закону | З мовы габрэйскае а грэцкае / Пераклад Я. Станкевіча і М. Гітліна. — Нью-Ёрк: 1973. — 840+260 с.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б І.І. Трацяк. Шлях да беларускамоўнай Бібліі // Біблія ў кантэксце беларускай культуры: Вучэб. дапам.. — Горадня: ГрДУ, 2003. — С. 45. — ISBN 985-417-454-9
- ^ а б Ірына Дубянецкая, Глеб Лабадзенка (20 сакавіка) Ірына Дубянецкая: Беларусь 1000 гадоў жыве без Бібліі (бел.) Блог Глеба Лабадзенкі Праверана 17 ліпеня 2013 г.